БЕЛ Ł РУС

У Мінск едзе сусветна вядомая Kapela ze Wsi Warszawa

27.04.2012 / 11:21

Разам з польскімі музыкамі на сцэну КЗ "Мінск" выйдзе этна-трыа "Троіца".

Экспансія польскай музычнай культуры ў Мінску, арганізаваная беларускай ПАНстудыяй, працягваецца. З дапамогай Польскага Інстытута ў Мінску і фонду імя Адама Міцкевіча "панам" удалося “завабіць” у беларускую сталіцу сусветна вядомы польскі этна-гурт Kapela ze Wsi Warszawa.

“Па-ранейшаму нас бянтэжыць той дзіўны факт, што пра культуру англасаксонскую, культуру расійскую і амерыканскую мы ведаем болей, чым пра культуру, якая пачынаецца праз 350 кіламетраў ад нашай сталіцы, - тлумачыць ідэю экспансіі галоўны Пан “студыі” Зміцер Саладуха. - І нам вельмі прыкра, што тая вялікая польская культура, якая ўплывала на фармаванне і развіццё беларускай культуры, нам амаль не знаёмая”.

Беларускім адказам Kapela ze Wsi Warszawa стане выступ этна-трыа “Троіца”. Абодва гурты сыграюць на сцэне КЗ “Мінск” 3 чэрвеня.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула