БЕЛ Ł РУС

У чым сіла, Стас?

27.04.2012 / 12:19

ЮУ

Сакрэты папулярнасці Стаса Міхайлава: скупая мужчынская сляза, квасны патрыятызм і рыфма «себя – меня».

Падчас мінскага канцэрта Стаса Міхайлава ДАІ было вымушана ўзмацніць кантроль на пад’ездзе да “Мінск-арэны” – расейскі спявак-шансанье сабраў такую поўную залу, што куды там Стынгу ці Элтану Джону, якія таксама колісь там выступалі.

У чым феномен гэтага чалавека, томна-рэстаранны голас якога гучыць з кожнага праса, чые дыскі трапляюць у чарты квадратна-гнездавым метадам (па пяць-шэсць запар), пра чыё існаванне ведаюць нават прафесары кансерваторыі?

Чаму папулярнасць спевака, якому, дарэчы, сёння спаўняецца 43, пашыраецца як вірус?

Па-першае, Стас Міхайлаў -- гэта шансон. А

шансон ва Усходняй Еўропе -- як брыт-поп на Брытанскіх выспах.
Па-другое, гэты шансон не пра турму, што пашырае кола слухачоў. Не кожная адважыцца ўключыць "Мурку" на дзявочым вечары. А Міхайлаў пяе пра каханне, сяброўства. Па-трэцяе, яго музыка простая як тры капейкі і "перастрававаць" яе могуць абсалютна ўсе (каго не званітуе пасля першага куплета).

Дастаткова паглядзець на назвы песняў любога альбома (яны прыблізна аднолькавыя): “Жизнь-река», «Мир без тебя», «Брату», «Моя любовь», «Душа» , і каму яшчэ не зразумела, на закуску – «Герой России».

Мяшанка са скупой мужчынскай слязы, кваснога патрыятызму, высокага голаса і тэкстаў з рыфмай «себя – меня» б'е ў яблычак –
мэтавая аўдыторыя Міхайлава ахопленая. Для жанчын – пра каханне, для мужчын – пра Расію. За дваццаць гадоў музычнай кар'еры, якая пачалася ў Сочы, Міхайлаў зразумеў, чаго хоча публіка. А тое, што
на сцэне стаіць не Мік Джагер, а звычайны мужык, трошкі лысаваты, трошкі паўнаваты,
толькі дапамагае іміджу «у дошку свайго».
Гэта, ведаеце, як сусед, які, калі яго папросіш, пад баян спявае.
Ён свой, а галоўнае – душэўна.

Па Міхайлаву можна вывяраць ментальнасць: прашыбае на слязу -- выціскай з сябе "саўка".

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула