БЕЛ Ł РУС

Samsung заклікала карыстальнікаў iPhone апамятацца

27.04.2012 / 13:46

Спрактыкаваная ў «тролінгу» канкурэнтаў Samsung зноў правяла незвычайную акцыю.

На замову карэйскай карпарацыі ў Аўстраліі мясцовае рэкламнае агенцтва праводзіць кампанію пад назвай Wake up. Нядаўна адно з мерапрыемстваў адбылося каля Apple Store ў Сіднэі.

Да салона пад'ехаў чорны аўтобус, з якога выйшлі людзі з плакатамі «Wake up». Яны падышлі да вітрыны крамы і некалькі хвілін скандавалі напісаны на плакатах лозунг. Мабыць, такім арыгінальным чынам Samsung заклікала карыстальнікаў iPhone «апамятацца» і звярнуць увагу на блізкі старт продажаў Galaxy S III.

У Аўстраліі таксама з'явіліся рэкламныя плакаты «Wake up» і аднайменны сайт, на якім ідзе зваротны адлік часу, што застаўся да анонсу Galaxy S III.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула