БЕЛ Ł РУС

У Дунаі знойдзена цела былога прэм'ер-міністра Лівіі

30.04.2012 / 06:59

«Магчыма, яму стала дрэнна і ён проста ўпаў у ваду».

Былы міністр нафтаздабыўнай прамысловасці Лівіі Шукры Ганем знойдзены мёртвым у Дунаі ў раёне аўстрыйскай сталіцы Вены. Як паведамляе мясцовая паліцыя, прыкмет гвалту на целе не выяўлена.

Паведамляецца, што 69-гадовы Ганем (быў міністрам ва ўрадзе Муамара Кадафі, а пасля рэвалюцыі ў Лівіі працаваў кансультантам у адной з кампаній у Вене) сышоў з хаты раніцай у «звычайнай паўсядзённай вопратцы».

З Лівіі Шукри Ганем з'ехаў у разгар масавых антыўрадавых паўстаньняў у мінулым годзе.

На той момант ён з асуджэннем выказваўся ад праліцця крыві ў Лівіі, заяўляючы, што сітуацыя ў краіне стала невыноснай. З 2003 па 2006 год ён займаў пасаду прэм'ер-міністра Лівіі, а затым — аж да 2011 года — крэсла міністра нафтаздабыўнай прамысловасці.

Па словах прадстаўніка паліцыі, Шукры Ганем быў апрануты, аднак ніякіх дакументаў пры ім выяўлена не было, калі не лічыць паперы, у якіх была ўказана назва кампаніі, дзе ён працаваў. Паліцыя звязалася з прадстаўнікамі кампаніі, і Ганема апазнаў адзін з калегаў.

«Магчыма, яму стала дрэнна і ён проста ўпаў у ваду», — дадаў паліцэйскі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула