БЕЛ Ł РУС

Мясніковіч вучыць, як саджаць лес

30.04.2012 / 08:09

Мінлясгас павінен павялічыць аб'ёмы пасадачнага матэрыялу, у тым ліку пастаўляемага на экспарт. Такое даручэнне даў прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч у час наведвання 28 красавіка Рэспубліканскага ляснога селекцыйна-насенняводчага цэнтра ў ходзе рабочай паездкі ў Стаўбцоўскі раён.

Штогод у рэспубліцы ствараецца больш за 23 тыс.га лясных культур. Для стварэння такіх аб'ёмаў неабходна каля 200 млн. штук пасадачнага матэрыялу розных парод, у асноўным хвойных. Пасадачны матэрыял для стварэння лясных культур у лясгасах Міністэрства лясной гаспадаркі вырошчваецца ў 65 пастаянных лясных гадавальніках плошчай больш за 1200 га. Для вырошчвання пасадачнага матэрыялу хвойных парод штогод высяваецца 6 т насення. Насенне хвойных парод нарыхтоўваецца на спецыяльна створаных лесанасенных плантацыях і ў нармальных лясных насаджэннях.

Таксама прэм'ер-міністр даручыў Міністэрству лясной гаспадаркі распрацаваць маршруты лясных сцежак і перадаць даныя ў Міністэрства спорту і турызму для развіцця турызму ў лясной галіне

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула