БЕЛ Ł РУС

Вы - вялікі талент: Лукашэнка павіншаваў Кіркорава з 45-годдзем

30.04.2012 / 09:58

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Расійскай Федэрацыі Філіпа Кіркорава з 45-годдзем.

«На беларускай зямлі тысячы паклоннікаў цэняць вас за вялікі талент і ўменне ператвараць кожнае выступленне ў незабыўнае свята. Мы ўдзячны вам за дружалюбныя адносіны да нашай краіны і вялікую дапамогу маладым артыстам», - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Лукашэнка выказаў упэўненасць, што творчая і прадзюсарская дзейнасць Філіпа Кіркорава і ў далейшым будзе садзейнічаць умацаванню культурных сувязей паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула