БЕЛ Ł РУС

У Гродне будуць судзіць праваслаўнага святара

9.06.2012 / 10:16

За адмову ад дактыласкапіі. Суд адбудзецца 12 чэрвеня.

Айцец Мікалай Гайдук.

12 чэрвеня а 14-й у суддзе Ленінскага раёна Гродна (Даватара, 2/1) пачнецца працэс па справе святара Свята-Прадцечанскай царквы іярэя Мікалая Гайдука, паведамляе сайт Гродзенскай япархіі.

Святара вінавацяць у «непадпарадкаванні законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў». Ён адмовіўся праходзіць абавязковую дактыласкапічную рэгістрацыю.

Сайт япархіі сцвярджае, што ўчастковы інспектар не змог асабіста сустрэцца з а. Мікалаем і скласці пратакол у прысутнасці сведак, а таму пайшоў на падробку — склаў пратакол без прысутнасці фігуранта справы, а сведкам паказаў сябе і яшчэ аднаго супрацоўніка міліцыі.

Мікалай Гайдук — трэці святар Гродзенская япархіі, у адносінах якога распачаты адмінітрацыйны працэс за адмову ад дактыласкапіі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула