БЕЛ Ł РУС

Крон-Дэлі — прынц дацкі

9.06.2012 / 20:51

Зміцер Панкавец

На Еўра-2012 першая сенсацыя. Данія выйграла ў Галандыі — 1:0.

Напэўна, гульня ў Харкаве была самай нецікавай пакуль на гэтым першынстве. Галандцы з’яўляліся бясспрэчнымі фаварытамі сустрэчы, але на справе ўсё выйшла зусім не так.

На 24-ай хвіліне Мікаэль Крон-Дэлі прабіў паміж ног галандскага брамніка Стэкеленбурга. Нечакана датчане апынуліся наперадзе.

Землякі славутага казачніка Андэрсана выбудавалі жалезабетонную абарону сваіх варотаў. Галандцы так і не змаглі яе прайсці. Часам гульцы Даніі дзейнічалі на мяжы самаахвярнасці, як іхні брамнік Андэрсан. А іншым разам дапамагала толькі штанга.
Датчане дацярпелі да фінальнага свістка. Галандыя ж ускладніла сабе жыццё. Сёння вечарам у гэтай групе сустракаюцца Германія і Партугалія.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула