БЕЛ Ł РУС

У Мінску закрылася «Таксі Удача»

30.06.2012 / 22:41

ЯМ

Спроба дэмпінгу не прывяла «Удачу» да поспеху.

У Мінску з 1 ліпеня спыняе працу «Таксі Удача» (7337). Служба была створана год таму, але ўласнага аўтапарку не мела. Большасць кіроўцаў, якія супрацоўнічалі з «Удачай» (кампанія «Голдтакс»), адначасова прымалі заказы і іншых дыспетчарскіх службаў.

«Таксі Удача» спрабавала прывабіць пасажыраў нізкімі тарыфамі — 2500 рублёў за кіламетр (праўда, 15 тысяч рублёў фактычна трэба было заплаціць за пасадку).
Кіроўцы тым часам плацілі самую нізкую ў горадзе абаненцкую плату (399 тысяч рублёў у месяц). Тым не менш, поспеху «Таксі Удача» не здабыла.

Разам з тым, у найбліжэйшы час у Мінску мае з’явіцца яшчэ адна служба таксі, якая паспрабуе адваяваць частку рынку заніжанымі тарыфамі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула