БЕЛ Ł РУС

Энцыкляпэдыя рэпрэсаваных праваслаўных сьвятароў

28.03.2007 / 15:51

ЗП

Выйшаў двухтомнік‑даведнік дасьледчыка Леаніда Маракова «Рэпрэсаваныя праваслаўныя сьвяшчэнна‑ і царкоўнаслужыцелі Беларусі 1917‑1967». Кнігу выдала Праваслаўная царквы з блаславеньня мітрапаліта Філарэта.

Пабачыў сьвет шыкоўны двухтомнік‑даведнік дасьледчыка Леаніда Маракова «Рэпрэсаваныя праваслаўныя сьвяшчэнна‑ і царкоўнаслужыцелі Беларусі 1917‑1967».

Кнігу выдаў Беларускі экзархат Рускай праваслаўнай царквы з блаславеньня мітрапаліта Філарэта.

У даведніку расказваецца пра лёс больш чым 2 000 праваслаўных рэпрэсаваных сьвятароў. Пра лёс шмат каго пішацца ўпершыню. Дагэтуль Леанід Маракоў выпусьціў трохтомнік «Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асьветы, грамадзкія і культурныя дзеячы Беларусі 1794‑1991», за які летась атрымаў прэмію імя Францішка Багушэвіча ад Беларускага ПЭН‑цэнтра.

Неўзабаве мае выйсьці том пра рэпрэсаваных каталіцкіх сьвятароў.

Праваслаўны двухтомнік выйшаў у цьвёрдай вокладцы, накладам 1500 асобнікаў.

Прэзэнтацыя двухтомніка пройдзе заўтра 30 сакавіка ў Палацы мастацтваў а 18-й (вуліца Казлова, 3).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула