БЕЛ Ł РУС

П’яны мінчук «замініраваў» свой дом

5.07.2012 / 10:28

КМ

Эвакуавалі 55 жыхароў.

4 ліпеня мужчына па тэлефоне паведаміў у міліцыю, што ён замініраваў дом па вул. Козырава 21-2 у Мінску. Група ж размініравання выбуховак не знайшла. Але давялося эвакуаваць 55 жыхароў дома.

Пазней высветлілася, што пра замініраванне паведаміў 33-гадовы жыхар гэтага ж дома, які знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення.

Мужчына затрыманы і знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання.

Крымінальная справа заведзена па ч.1 арт. 340 КК (загадзя лжывае паведамленне пра небяспеку). Пакаранне прадугледжваецца ад штрафу да пазбаўлення свабоды да пяці гадоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула