БЕЛ Ł РУС

БЧ змяняе ўмовы браніравання месцаў на пасажырскія цягнікі

6.07.2012 / 18:12

Выкупіць білет цяпер трэба будзе да 22.40 дня браніравання.

Беларуская чыгунка змяняе ўмовы браніравання месц на пасажырскія паязды: забраніраваныя па тэлефоне месцы з 9 ліпеня 2012 года неабходна будзе выкупляць у дзень браніравання.

Для ўдасканалення механізму продажу праязных дакументаў з 9 ліпеня прыём заказаў на браніраванне месц па тэлефонах 151 і 225-70-51 будзе ажыццяўляцца з 12.00 да 18.00. Тэрмін захоўвання броні заказу зменшыцца з двух да адных сутак.

«Гэта звязана з тым, што цяпер каля 30 працэнтаў забраніраваных па тэлефоне месц не выкупляецца, што стварае іх штучны дэфіцыт», — растлумачылі ў БЧ.

З 9 ліпеня забраніраваныя месцы неабходна выкупляць у дзень браніравання да 22.40. Усе нявыкупленыя ва ўстаноўлены тэрмін месцы будуць вяртацца ў касу. Такім чынам, пашырацца магчымасці па набыццю праязных дакументаў непасрэдна ў касах.-0-

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула