БЕЛ Ł РУС

Ператрус у Віктара Карняенкі

11.07.2012 / 19:35

Праваабаронцы: гэта спроба перашкодзіць яму сустрэцца з Ярмошынай.

Сёння каля 17.00 у дом Віктара Карняенкі, сустаршыні кампаніі "За справядлівыя выбары", прыйшлі міліцыянты. Яны праводзяць ці то ператрус, ці то агляд памяшкання - шукаюць нелегальную друкаваную літаратуру.

Спадар Карняенка сёння мусіў вылецець у Вену, дзе заўтра пачнецца Дадатковая нарада па чалавечым вымярэнні на тэму выбараў.
На гэтай нарадзе будзе прысутнічаць і старшыня Цэнтравыбаркаму Лідзія Ярмошына.

Паколькі

інфармацыі пра якія-небудзь крымінальныя справы, у якіх фігураваў бы сп. Карняенка, не з'яўлялася, праваабаронцы мяркуюць, што такія паводзіны міліцыянтаў можна расцэньваць як спробу ўладаў не дапусціць дэмакратычнага актывіста да ўдзелу ў мерапрыемстве АБСЕ.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула