БЕЛ Ł РУС

Затрыманыя Мальчык, Сазонаў

15.03.2006 / 12:31

"Наша Ніва"

У Горадні затрыманыя актывісты штабу Мілінкевіча Сяргей Мальчык, Віктар Сазонаў, паведамілі “Нашай Ніве” з Горадні.

У Горадні затрыманыя актывісты штабу Мілінкевіча Сяргей Мальчык, Віктар Сазонаў, паведамілі “Нашай Ніве” з Горадні. Яны былі затрыманыя падчас абеду. З раніцы яны прысутнічалі на судах над актывістамі, затрыманымі ўчора. У чым абвінавачваюць Мальчыка й Сазонава, невядома. Ва ўсіх рэгіёнах краіны сёньня адбываюцца затрыманьні грамадзянскіх актывістаў пад надуманымі абвінавачваньнямі: нецэнзурная лаянка і г.д. Затрыманых арыштоўваюць на 5—15 сутак па 167 артыкуле Адміністрацыйнага кодэксу. Мяркуецца, што гэта частка пляну запалохваньня выбарцаў перад 19 сакавіка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула