БЕЛ Ł РУС

Усе квіткі на матч «Вардар» — БАТЭ прададзеныя

25.07.2012 / 12:34

Якім будзе лік? Ці пройдзе БАТЭ ў наступны раўнд?

Футбольны клуб «Вардар» з Скоп’е абвясціў, што ў аўторак былі прададзеныя апошнія 2 тыс. білетаў на матч другога кваліфікацыйнага раунда Лігі чэмпіёнаў супраць барысаўскага БАТЭ.

Чакаецца, што гульню з трыбун убачаць 36 тыс. заўзятараў.
Доступ на стадыён будзе адкрыты за дзве гадзіны да пачатку паядынку. А за чвэрць гадзіны да стартавага свістка вароты зачыняць.

Матч на стадыёне «Філіп II» пачнецца сёння, а 21-й па беларускім часе. Па беларускім тэлебачанні гэты матч паказаны не будзе, анлайн-трансляцыябудзе тут

У першым матчы ў Барысаве БАТЭ атрымаў валявую перамогу 3:2.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула