БЕЛ Ł РУС

Самсонаў з вялікай цяжкасцю прабіўся ў 1/8 фіналу

30.07.2012 / 16:40

Беларускі спартсмен Уладзімір Самсонаў насілу здолеў прабіцца ў 1/8 фіналу алімпійскіх спаборніцтваў па настольным тэнісе.

Самсонаў, «пасеяны» на Алімпіядзе пад 9-м нумарам, толькі ў сямі партыях адолеў аўстралійца Уільяма Хензела — 4:3.

Наступным сапернікам беларуса будзе першы «пасеяны», лепшы на гэты час тэнісіст планеты кітаец Жан Жыке. Гэты матч пройдзе сёння (пачатак у 21.00 па мінскім часе).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула