БЕЛ Ł РУС

Моцны вецер паадключаў электрычнасць у шэрагу раёнаў

31.07.2012 / 10:33

У сувязі з парывамі ветру 30 ліпеня назіралася адключэнне электрычнасці ў некаторых раёнах Беларусі, паведамілі ў Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях.

Так, у трох населеных пунктах Лагойскага раёна (Мінская вобласць) часова адсутнічала электрычнасць. Электразабеспячэнне было адноўлена на працягу гадзіны.

З-за пашкоджання ЛЭП не было электрычнасці ў пасёлку Міханавічы Мінскага раёна. Без святла заставаліся 652 прыватныя дамы. Электразабеспячэнне таксама на працягу гадзіны было адноўлена.

У Салігорскім раёне (Мінская вобласць) часова без святла засталіся два населеныя пункты. Электразабеспячэнне адноўлена.

Парывамі ветру пашкоджаны дах дома ў Пінскім раёне (Брэсцкая вобласць).

Ліўнем быў падтоплены падвал пяціпавярховага дома ў Смаргоні (Гродзенская вобласць). Пацярпелых няма.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула