БЕЛ Ł РУС

Стывен Джэрард у Беларусі — фотафакт

2.08.2012 / 10:30

Фота Сяргея Гудзіліна

Сёння: «Гомель» — «Ліверпуль».

Учора ў Гомель прыляцеў легендарны «Ліверпуль» на матч 3-га кваліфікацыйнага раўнду Лігі Еўропы, што пройдзе сёння на стадыёне «Цэнтральны» і пачнецца а 21-й.

Каля гатэля «Замкавы» сустракаць куміраў сабралася 50 фанатаў. Аднак блізка да футбалістаў іх не падпусцілі. Спецназаўцы ўтварылі калідор, па якім футбалісты хутка прайшлі ў гатэль. Узяць аўтографы спецназ таксама не дазволіў. Фанаты, пабачыўшы улюбёнцаў, спявалі гімн каманды і гукалі «крычалкі».

Галоўнай інтрыгай жа было, ці прыляціць у Беларусь жывы сімвал «Ліверпуля», адзін з найлепшых англійскіх футбалістаў Англіі — Стывен Джэрард. Прыляцеў.

У горадзе ўведзеныя надзвычайныя меры бяспекі, уведзена забарона нават на продаж піва. Сёння ж таксама Дзень дэсантніка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула