БЕЛ Ł РУС

Доктарка-анколаг за хабар выпісвала наркаманам рэцэпты

2.08.2012 / 10:54

Доктар-анколаг адной са сталічных медыцынскіх устаноў падазраецца ў атрыманні хабару за незаконную выдачу рэцэптаў асобам, якія ўжываюць наркотыкі. Устаноўлена 148 эпізодаў злачыннай дзейнасці.
Аб гэтым паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама.
Затрыманне праводзілася 2 лютага гэтага года ў працоўным кабінеце непасрэдна пасля атрымання чарговага хабару ад маладога наркамана.
Гэта была ўжо апошняя стадыя комплексу аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў супрацоўнікаў упраўлення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі ГУУС Мінгарвыканкама, таму ўся сустрэча зацікаўленых бакоў дакладна дакументавалася. Медык была затрымана адразу ж пасля атрымання грашовых купюр, узамен якіх былі выдадзены два рэцэпты для набыцця лекавага прэпарата дымедрол, што выклікае наркатычнае ап’яненне.
У ходзе далейшай аператыўнай распрацоўкі аператыўнікі УБЭЗ ГУУС Мінгарвыканкама высветлілі, што незаконную выдачу рэцэптаў медыцынскі работнік паставіла на паток.
На працягу больш чым двух гадоў урач выпісвала рэцэпты на атрыманне дымедролу, а таксама трамадолу — яшчэ аднаго лекавага сродку, папулярнага ў наркаманаў з-за псіхатропаў у яго складзе. Пры гэтым у супрацоўнікаў міліцыі ёсць усе падставы меркаваць, што за кожную такую дапамогу падазроная атрымлівала хабар.
Як адзначылі ва УБЭЗ ГУУС Мінгарвыканкама, рэцэпты выпісваліся на рэальна існуючых пацыентаў, з указаннем іх узросту і месца жыхарства.
Натуральна, што самі гэтыя пацыенты аб гэтым нічога не ведалі. Што да кліентаў, то недахопаў у іх медыцынскі работнік не адчувала: так званае сарафаннае радыё ў асяроддзі наркаманаў працавала спраўна. Да таго ж за гэты час у жанчыны ўтварылася своеасаблівае кола пастаянных спажыўцоў. Сустрэчы адбываліся ў розных месцах, у тым ліку наркаманы прыходзілі непасрэдна ў працоўны кабінет урача.

Следчыя дзеянні ў дачыненні да медыка амаль завершаны, матэрыялы ў найбліжэйшы час будуць накіраваны ў суд.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула