БЕЛ Ł РУС

Чарга ў Новай Гуце захоўваецца

2.08.2012 / 12:29

Чарга легкавых аўтамабіляў на выезд з Беларусі ў «Новай Гуце» крыху скарацілася ў параўнанні з 1 жніўня, але застаецца даволі вялікай. Паводле звестак на 10 гадзін 2 жніўня ў ёй знаходзілася каля 80 машын.
Нагадаем, напярэдадні чарга дасягала 150 аўтамабіляў.

Як паведамілі ў Дзяржаўным пагранічным камітэце Беларусі, большасць у чарзе — расіяне.

Людзі рухаюцца да мяжы з Украінай па навігатарах, выбіраючы мінімальную адлегласць, і трапляюць у «Новую Гуту», не цікавячыся інфармацыяй аб чэргах.

У сувязі з наяўнай сітуацыяй і, мяркуючы, што яна можа пагоршыцца ў сувязі з надыходзячымі выхаднымі днямі, памежнікі рэкамендуюць аўтаўладальнікам выбіраць для перасячэння беларуска-ўкраінскай мяжы іншыя пункты пропуску.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула