БЕЛ Ł РУС

Алегу Гулаку дазволілі выязджаць за межы Беларусі

2.08.2012 / 13:13

"У выніку тэхнічнага збою ў спіс туды трапіла каля 50 прозвішчаў", -- зазначаюць у Дэпартаменце грамадзянства і міграцыі.

Кіраўніку праваабарончай арганізацыі «Беларускі Хельсінскі камітэт» Алегу Гулаку дазволілі выязджаць з краіны.

«Грамадзянін А.Гулак выключаны са спісаў асоб, якім часова забаронены выезд з краіны», — паведаміў Інтэрфаксу начальнік Дэпартамента грамадзянства і міграцыі МУС Беларусі Аляксей Бягун.

Бягун кажа, што «прозвішча А.Гулак у дадзены спіс трапіла ў выніку тэхнічнага збою…
У базе невыязных каля 100 тыс. прозвішчаў, у выніку тэхнічнага збою туды трапіла каля 50 прозвішчаў, у ліку іх і было прозвішча А. Гулак», — удакладніў супрацоўнік МУС.

1 жніўня суд Цэнтральнага раёна Мінска адмовіў у задавальненні скаргі старшыні БХК Гулака на дзеянні Міністэрства юстыцыі і МУС, якія забаранілі яму выезд з краіны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула