БЕЛ Ł РУС

Маці алімпійкі Шкерманковай: «Мы прыйдзем і да золата» — відэа

2.08.2012 / 13:47

Дачка сказала, што прысвячае поспех бацькам.

Відэажурналіст Westki.info завітаў да Івана Іванавіча і Святланы Анатольеўны Шкерманковых — бацькоў цяжкаатлеткі Марыны Шкерманковай/

1 жніўня глыбачанка Марына Шкерманкова заваявала бронзавы медаль на Алімпійскіх гульнях у Лондане. Гэта гістарычная падзея для Глыбокага. Ніколі раней глыбачане не атрымлівалі медалёў на Алімпіядзе.

У першым пасля выступлення інтэрв’ю Марына сказала, што прысвячае поспех на Алімпіядзе сваім бацькам — Івану Іванавічу і Святлане Анатольеўне.

Бацькі Марыны жывуць у Глыбокім на Камуністычнай вуліцы, працуюць на малочна-кансервавым камбінаце.

Маці, Святлана Анатольеўна, прызнаецца, што не хацела, каб дачка займалася цяжкой атлетыкай. Аднак Марына была ўпартая і дасягнула вялікіх поспехаў у гэтым відзе спорту.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула