БЕЛ Ł РУС

Герасіменя: «Медаль цешыць, але ён не той вартасці, якой хацелася б»

3.08.2012 / 00:28

Беларуская плыўчыха Аляксандра Герасіменя, якая заваявала ў чацвер срэбра на 100 м вольным стылем, засталася незадаволеная якасцю медаля.

— Медаль, вядома, цешыць. Але ўсё-такі ён не той вартасці, якой хацелася і маглося. Але золата не атрымалася. Што ж, будзем працаваць, змагацца далей.

— Кантраляваць суперніц?

— Магла гэта рабіць толькі на першых 50 метрах. Бо на другіх дыхаю ў іншы бок і нікога не бачу. Таму мне складана было арыентавацца.

— Мяркуеш, што паказала свой максімум?

— На дадзены момант, так. Вядома, разлічвала хутчэй. Але што зробіш. Наперадзе цяпер — 50 метраў [3 жніўня кваліфікацыя, 4 жніўня — фінал],

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула