БЕЛ Ł РУС

Серэна Уільямс сабрала Залаты Шлем

4.08.2012 / 19:31

Амерыканская тэнісістка выйграла залаты медаль на Гульнях.

14-разовая чэмпіёнка турніраў «Вялікага шлема» амерыканка Серэна Уільямс, якая перамагла ў фінале Алімпіяды расіянку Марыю Шарапаву з лікам 6:0, 6:1, стала другой тэнісісткай ў гісторыі, якая сабрала так званы кар'ерны Залаты Шлем, — выйграла за кар'еру ўсе тытулы «Вялікага шлема» і алімпійскае золата. Да гэтага часу падобнае атрымоўвалася толькі ў Штэфі Граф, чый Залаты Шлем быў да таго ж каляндарным (1988).

Глядзі таксама: Вікторыя Азаранка выйграла бронзу

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула