БЕЛ Ł РУС

Новы прэзентацыйны ролік Беларусі ўпрыгожыла Міс Беларусь — відэа

17.08.2012 / 16:04

Міністэрства замежных спраў абнавіла ролік «Беларусь: адзін дзень з жыцця».

Відэафільм з’яўляецца перапрацаванай і дапоўненай версіяй матэрыялу, прадстаўленага ў канцы снежня 2011 года, паведамляе прэс-служба МЗС.

Пры падрыхтоўцы другой версіі роліка былі ўлічаныя думкі і прапановы беларускай і замежнай аўдыторыі, выказаныя пасля выхаду першай версіі.

Адным з галоўных адрозненняў стала ўключэнне ў відэашэраг цэйтрафернай здымкі кадраў, зробленых у традыцыйнай тэхніцы.

У гэтых эпізодах знялася Міс Беларусь 2012 Юлія Скалковіч, якая 18 жніўня прадставіць нашу краіну ў фінале конкурсу Міс Свету ў Кітаі.

У новым роліку прадстаўлены ўсе абласныя цэнтры Беларусі. Тут

ёсць кадры, зробленыя з борта верталёта і паветранага шара.

Відэафільм паказвае гледачу невялікія замалёўкі з жыцця сучаснай Беларусі. Сюжэт пачынаецца з самае раніцы на маляўнічым беларускім возеры, дэманструе будні краіны, розныя аспекты паўсядзённага жыцця. Асаблівы акцэнт робіцца на славутасці і пейзажы. Відэашэраг суправаджаецца арыгінальнай музычнай кампазіцыяй беларускага аўтара, нагадвае прэс-служба МЗС.

Першую версію роліка паглядзелі дзясяткі тысяч чалавек.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула