БЕЛ Ł РУС

У Барысаве суткі няма вады — ні гарачай, ні халоднай

4.09.2012 / 19:14

ЗП

«Горад як падчас вайны, збіраюцца развозіць ваду на машынах».

У Рэдакцыю «НН» звярнуўся чытач, які ўстурбаваны адсутнасцю ў Барысаве вады.

Учора звечару на дамах райцэнатра былі развешаныя абвесткі, што ад 21 гадзіны да раніцы вады не будзе ў сувязі з тэхнічнымі працамі на водаканале.

Раніцай барысаўцы былі здзіўленыя. У іх кранах не было вады — ні гарачай, ні халоднай. Не было яе і ў абед, няма і вечарам. З вадой засталіся толькі два раёны горада — Печы і Залінейны.
«Цяпер вядуцца аварыйна-аднаўленчыя работы на самацёчным каналізацыйным калектары, які размешчаны па вул. Нармандыя-Нёман. Аварыя аказалася больш сур’ёзнай, чым мы меркавалі. На яе ліквідацыі працуюць брыгады „Водаканала“ і іншых арганізацый. Водазабеспячэнне будзе адноўлена ў бліжэйшы час», — такі каментар далі ў «Водаканале» барысаўскай раёнцы «Адзінства».
Ёсць інфармацыя, што без вады засталіся таксама навучальныя ўстановы і бальніцы. З паліц крамаў ваду раскупілі.

«Горад як падчас вайны, збіраюцца развозіць ваду на машынах», — кажа чытач.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула