БЕЛ Ł РУС

У Брэсце вызначыліся

18.09.2012 / 10:51

Зміцер Панкавец

У пачатку парламенцкай кампаніі Берасцейскія акругі выглядалі эксперыментальнымі.

Па большасці акругаў называць будучых дэпутатаў можна загадзя, але было некалькі, дзе за мандадат хацелі пазмагацца некалькі чалавек ад улады.

Асбліва на гэтым фоне вылучалася Берасце. Па Брэсцкай-Цэнтральнай у дэпутаты ішлі і былі зарэгістраваныя дырэктар філіяла «Белдзяржстрах» па вобласці Іван Башчук і галоўны ўрач мясцовай бальніцы Валянцін Мілашэўскі. Застаўся толькі другі.

Па Брэсцкай-Усходняй змагаліся дэпутатка Ларыса Багдановіч і прарэктар БрДТУ Вячаслаў Драган. Прарэктар з выбараў зняўся. Па Брэсцкай-Пагранічнай — вайсковы камісар Уладзімір Базанаў і дырэктар цэнтра сацыяльнага абслугоўвання Святлана Міхайлоўская. Цяпер ад улады застаецца толькі Базанаў.
У Капылі былі зарэгістраваныя начальніца аддзелу моладзі райвыканкаму Наталля Гарбацэвіч і старшыня Клецкага райвыканкаму Анатоль Байко. Але больш малодшая кандыдатка вырашалі (ці за яе вырашылі) пачакаць з мандатамі.

Тым не менш, псеўдаканкурэнцыя ўсё яшчэ застаецца па некалькіх акругах.

У Пухавіцкай выбарчай акрузе № 65 таксама будзе цікавы выбар. Балатуецца ўсяго два кандыдаты — намеснік міністра ўнутраных справаў Валеры Гайдукевіч і упраўляючы справамі Старадарожскага райвыканкаму Вольга Пархімовіч.
У Стаўбцоўскай акрузе на выбары ідзе памочнік прэзідэнта Мікалай Іванчанка і першы сакратар Нясвіжскага камітэта БРСМ Вольга Сільвановіч. Вось так ствараецца ілюзія дэмакратыі.

У Купалаўскай акрузе Мінска аж тры чалавекі, які ж можна назваць праўладнымі. Тут сышліся начальнік Ленінскага аддзела дэпартамента аховы МУС Валеры Дашкоўскі, галоўны доктар 18-ай паліклінікі Вадзім Касцюкоў і дзейсны дэпутат Валянціна Лявоненка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула