БЕЛ Ł РУС

У Менску адбылася прэзэнтацыя кнігі «Плошча. 19.‑25.03.2006»

14.04.2007 / 18:28

Канфэрэнц‑заля сядзібы Партыі БНФ ледзь умясьціла больш за сотню чалавек, якія прыйшлі на прэзэнтацыю «Плошчы».

Сёньня ў Менску адбылася прэзэнтацыя кнігі «Плошча» — 12‑й кнігі з сэрыі «Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе». Кніга прысьвечаная падзеям у Менску 19‑25 сакавіка 2006 году, калі ў адказ на абвешчаныя вынікі прэзыдэнцкіх выбараў у цэнтры Менску паўстаў намётавы лягер.

Першую частку кнігі складаюць рэпартажы, інтэрвію, апытаньні, званкі слухачоў, якія гучалі ў эфіры і друкаваліся на сайце svaboda.org у дні і ночы існаваньня лягеру. Другая частка кнігі расказвае пра рэпрэсіі супраць удзельнікаў пратэстаў.

Канфэрэнц‑заля сядзібы Партыі БНФ ледзь умясьціла больш за сотню чалавек, якія прыйшлі на прэзэнтацыю «Плошчы». І большасьць зь іх складалі ўдзельнікі тых леташніх падзеяў, чые імёны згадваюцца ў «Плошчы».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула