БЕЛ Ł РУС

Уладзімер Самсонаў выйграў Лігу чэмпіёнаў па настольным тэнісе

8.05.2007 / 07:35

Nashaniva.com

Беларус выступае за бэльгійскі клюб «Шарлеруа»

Лідэр беларускай зборнай па настольнаму тэнісу Уладзімір Самсонаў выйграў самы прэстыжны еўрапейскі клубны турнір — Лігу чэмпіёнаў.

Бельгійская каманда «Шарлеруа», у якой вядучую ролю адыгрывае наш суайчыннік, у фінале двойчы сустракалася з аўстрыйскім клубам СВС. У першым матчы ў Бельгіі гаспадары перамаглі — 3:1, прычым Самсонаў выйграў два свае паядынкі. У паўторнай гульні на пляцоўцы аўстрыйцаў бельгійскі клуб зноў святкаваў перамогу з лікам 3:2 і заваяваў ганаровы трафей. У гэтым матчы Уладзімір Самсонаў перамог Хо Інчао — 3:1, а затым з такім жа лікам уступіў Вернеру Шлагеру.

Адзначым, што ў сусветным рэйтынг‑лісце 31‑гадовы Уладзімір Самсонаў займае цяпер 6‑е месца. Гэта другі паказчык сярод еўрапейцаў пасля немца Ціма Боля, які знаходзіцца на трэцяй пазіцыі. А ўзначальваюць спіс кітайскія майстры малой ракеткі Ма Лінь і Ван Лікін. ‑

БЕЛТА

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула