БЕЛ Ł РУС

У суботу ў Лідзе — рыцарскі турнір «Меч Лідскага замку»

18.05.2007 / 19:26

Пачнецца з шэсця клубаў‑удзельнiкаў па горадзе.

Фэст рыцарскiх баёў пад такой назвай адбудзецца 19—20 мая i пачнецца з шэсця клубаў‑удзельнiкаў па горадзе.

У баявой праграме фэста — пешы, лучны, конны турнiры, бугурты, спаборнiцтва «Кiданне сулiцаў» (коп’яў), iнсцэнiроўка бiтвы за замак у ХlV стагоддзi. На тэматычных выставах можна будзе азнаёмiцца з рыцарскiм шатром, сярэднявечнай артылерыяй, штурмавой i кiдальнай тэхнiкай, а ў «Горадзе майстроў» будуць прадстаўлены разнастайныя рамёствы — ткацтва, вышыўка, ганчарства, пляценне з лазы, выраб лукаў, стрэлаў, разьба па дрэву, металу... Чакаецца таксама, што на фэсце выступяць гурты старажытнай музыкi «Тутэйшая шляхта», «Стары Ольса» (Беларусь), «Drоlls» (Расiя) i iншыя. Выканаўцы старадаўняга танца паўдзельнiчаць у конкурсе «У гонар каралевы Боны».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула