Славамiр Адамовiч
№ 2 (99) 2 лютага 1998 г.
Славамiр Адамовiч
***
За гэтыя вусны, што шэпчуць
мне па-беларуску,
за гэтыя вочы, што па-беларуску
глядзяць,
мы заўтра пакрочым лясною
сьцяжынаю вузкай
ад кулi варожай на росных iмхах
памiраць...
23 сакавiка 1996 году