БЕЛ Ł РУС

Паштовая скрынка

11.06.2001 / 13:00

Nashaniva.com

№ 24 (233), 11 чэрвеня 2001 г.


 Паштовая скрынка

Анатолю Б. з Маладэчна. Гэта якраз такая справа, пра якую лепей маўчаць. Бо дазнаюцца ўлады, усё спыняць. Мы пра Вашу справу напішам пасьля перамогі.

Віктару Я. зь Менску. Дзякуй за парады. Друкуем найлепшае з таго, што нам дасылаюць.

Зьмітру М. зь Менску. У Вас выйшаў нарыс не пра Беларусь праз 100 гадоў, а пра Беларусь сёньняшнюю. Лепей не замахвайцеся Вы на ўсю краіну, а напішэце, напрыклад, пра тое, якімі праз 100 гадоў будуць Васілішкі, або праспэкт Скарыны, або падручнікі па беларускай літаратуры ХХ ст.

Сяргею С. з Горадні. Пра суд і пракуратуру таксама цікавіць, але яшчэ пра “бобікаў” ня добра. Амаль усе факты ў Вашым артыкуле — не з жыцьця, а з радыё і газэтаў. Дык бессардэчна, агітацыйна выходзіць. Пра ўсіх разам — і ні пра каго паасобку.

Тацяне Дз. зь Віцебску. Тэкст мэханічны. А пра несталічныя ўнівэрсытэты можна такое напісаць!.. Цэлы фэльетон або раман.

В.Ж-у-Б-чу зь Менску. На Вашы закіды сп.Букчыну можна адказаць словамі Івонкі Сурвіллы: «Бо Вы беларус і яна беларуска». Артыкул нам не прыдасца, бо напісаны па-расейску.


Чытайце таксама:

Каментары да артыкула