БЕЛ Ł РУС

Паштовая скрынка

30.08.2002 / 13:00

Nashaniva.com

№ 32 (294), 30 жніўня 2002 г.

Паштовая скрынка

 

Уладзю Г. зь Віцебску. “Барацьба з алькагалізмам” не чытаецца. Сюжэт млявы, некаторыя эпізоды зацягнутыя. Мова герояў штучная. “Гей-Лаліта” — гэта разьдзел для кнігі, а не артыкул для газэты. Думкі, у ім выкладзеныя, дарэчы, далёка не бясспрэчныя.

Сяргею Я-чу. Тэкст пра выбары ў Сэрбіі напісаны “з чужых словаў”.

Раману з Горадні. Агітаваць ужо даўно загітаваных — занятак без карысьці. Да таго ж, гэтым займаюцца дзясяткі “патрыятычных публіцыстаў” у іншых газэтах.

Юстыну А. з infonet.by. Памфлет пахабны. Ягоны сюжэт ня новы. Але адчуваецца, што пачуцьцё гумару ў Вас выдатнае. Паспрабуйце пісаць на іншыя тэмы.


Чытайце таксама:

Каментары да артыкула