Беларуская мова66

Мова наша. Тыповыя памылкі «Нашай Нівы» за красавік — 2

Увесь час мы ў «Нашай Ніве» запісваем тыповыя памылкі, якія выпраўляем у артыкулах рэпарцёраў і пазаштатных аўтараў. Гэтую падборку рассылаем супрацоўнікам.

Такім чынам мы стараемся ўзняць культуру мовы.

Праблема ў тым, што са школы і ўнівера людзі выходзяць з нетрывалымі ведамі беларускай. Да таго ж, дамінацыя расейскай мовы ў гарадскім асяроддзі, на радыё і ТБ блытае людзей. Даводзіцца ўвесь час нагадваць правілы.

Мы падумалі, што гэтыя памылкі могуць быць цікавыя і чытачам, якія вучаць мову ці любяць мову. Гэта ж тыповыя выпадкі.

Форма тлумачэння — мінімалістычная.

«Распачаць нешта» лепш за русізм «прыступіць да нечага»

сЕмсот, а не сямсот

але сЯмігодка, а не семігодка

фінальным пунктам стаў парк Дружбы, а не фінальнай кропкай (кропка ўжываецца пераважна ў значэнні знаку прыпынку)

даследАванні, расследАванне, абследАваць

гады жыцця, а не годы

залоза, а не жэлеза (орган цела)

слова «пашана» лепш, чым «почасці»

прыёмУ, камунізмУ, экшнУ, пажарУ, аўкцыёнУ (мужчынскі род, родны склон, адзіночны лік)

раздзелА, інтэрнатА, штатА, планА, сказА, праектА, варыянтА, кодэксА, годА, выканкамА (мужчынскі род, родны склон, адзіночны лік)

мЕтровы, а не мятровы

горад у Чэхіі — Острава, а не Астрава (націск на першы склад)

чалавек-мурашка, а не чалавек-муравей

ліпавы цвет, цвет яблыні лепш чым кветкі яблыні, кветкі ліпы

кніга псалмОў, а не псалмаў

рэаліці-шоУ

кандыцыянер, унітаз лепш усталёўваць, а не ўстанаўліваць

міністэрства пачалО, а не пачала

у ранГУ, а не ў ранзе

Пазнакі тлумачэнняў ад журналіста ці рэдакцыі [— Рэд.], [— Аўтар], [— ЗП] выдзяляюцца тлустым

ёсць комін, а ёсць камін

націск па-беларуску спІна, а не спінА. Таму «за спінай».

«Слезами горю не поможешь» = «Плач, галасі, а рады не дасі»

«Человек предполагает, а Бог располагает» = «Чалавек мяркуе, а Бог выракуе»

Комментарии6

Сейчас читают

«Ни тогда, ни сегодня я не считаю, что сделал что-то плохое». Дедок откровенно рассказал о бывших отношениях с 16‑летней девушкой43

«Ни тогда, ни сегодня я не считаю, что сделал что-то плохое». Дедок откровенно рассказал о бывших отношениях с 16‑летней девушкой

Все новости →
Все новости

Минский каршеринг предложил легендарную «копейку»5

В Гомеле белоруса осудили, вероятно, по новому делу «рельсовых партизан»

Белорусскоязычного многодетного отца из Минска судили по политическому уголовному делу4

Скандал в полоцкой школе: мать утверждает, что ее сына избили на тренировке по дзюдо — так мальчика «воспитывал» тренер24

На Комаровке появилась первая белорусская молодая картошка4

В белорусском каршеринге ездят авто на российских номерах. Это вообще нормально?6

В аптеках пропал популярный антидепрессант флуоксетин2

Украина сегодня ночью нанесла удары по нефтебазе в Усть-Лабинске в Краснодарском крае, по порту Мариуполя

Вы тоже часто слышите гул в ушах, которого другие не слышат? Ученые нашли объяснение3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Ни тогда, ни сегодня я не считаю, что сделал что-то плохое». Дедок откровенно рассказал о бывших отношениях с 16‑летней девушкой43

«Ни тогда, ни сегодня я не считаю, что сделал что-то плохое». Дедок откровенно рассказал о бывших отношениях с 16‑летней девушкой

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць