Комментарии к статье

Мирославу Лазовскому хотят присвоить звание почетного гражданина Ровно

  • Андрусь
    12.06.2026
    Трэба, каб і пра тое, што адбывалася цягам апошніх 30 гадоў у Беларусі, і пра нашую ролю ў абароне Украіны ад расійскіх захопнікаў ва Украіне ведалі. Асабліва, у памежных рэгіёнах.
    Вельмі добра, што фонд "Вільна Білорусь" і "Беларуская супольнасць ва Украіне" вядуць такую працу. Выстава "З Україною в серці", прысвечаная беларусам, якія загінулі, абараняючы Украіну і змагаючыся за шанец вызваліць Беларусь, пазбавіўшы Лукашэнку расійскай падтрымкі, аб'ехала ўжо амаль усю краіну, экспанавалася ў амаль трох дзясятках лакацыяў. Шмат хто ва Украіне праз яе даведаўся, што беларусы - другая ў колькасці нацыя, якая ваюе ў шэрагах Сіл абароны Украіны, што беларусы - у самых "гарачых" пунктах і таму, на жаль, аддаюць свае жыцці за ідэалы свабоды.
    Гэтая выстава распавядае пра тое, як беларусы аказаліся ў той сітуацыі, якая сёння ёсць. Як яны ўсе трыццаць гадоў дыктатуры змагаліся супраць лукашызму, як зсярэдзіны Беларусі дапамагалі Украіне. І варта сказаць, што яна ўсюды выклікае непадробленую цікавасць аўдыторыі. Стэнды выставы адмыслова напісаныя па-беларуску. І ўкраінцы, чытаючы іх, раптам адкрываюць для сябе, што яны добра разумеюць беларускую мову, ніколі яе не вывучаўшы. А гэта паказвае ім ментальную блізкасць украінцаў і беларусаў.
    Шкада, што так званае "прадстаўніцтва дэмсіл" пакуль занятае іншымі клопатамі, акрамя абароны рэпутацыі беларусаў у вачах украінцаў, якую растаптаў Лукашэнка, надаўшы тэрыторыю нашае краіны для ўзброенага ўварвання ва Украіну.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць