Як можна меркаваць, абсалютная большасьць храмаў на гэтых малюнках, зробленых з рэпрадукцый - перыяду Вялікага Княства ЛІТОЎСКАГА, каталіцкія і вуніяцкія. Але выканаўца малюнкаў, дарэчы каталік, чамусьці "святой" называе "Беларусь", якая да гэтых храмаў не мае ніякага дачыненьня, ну а Русь, нагадаю - гэта, акрамя этноніма і палітоніма, яшчэ і канфесіонім, сінонім праваслаўя.
Сястра ў Хрысце
23.06.2026
Valadzimir, Севярынец праваслаўны, у прыход айца Георгія ходзіць (Канстанцінопальскі патрыярхат). Вось жонка ў яго каталічка. А яшчэ з беларускімі пратэстантамі Дашкевіча моляцца за Беларусь. Яднаюць сабой падзеленае хрысціянства. Так што назва "Беларусь - гэта святое" ад Севярынца дарэчная.
Valadzimir
24.06.2026
Сястра ў Хрысце, не ведаў, прызнаю памылку. Проста для мяне ўсе беларускія нацыяналісты, якія вельмі ня любяць Расею і, адпаведна, рускіх-расейскіх "братьев і сестёр во Хрісте" - як бы "по умолчанію" каталікі. І, канешне, тады назва кнігі, згодзен з Вамі, цалкам адпавядае канфесійнай прыналежнасьці аўтара (хаця "Белая Русь" - гэта першапачаткова пра Масковію, а не пра Канстантынопаль). Не адпавядае кніга толькі гістарычнай праўдзе, яна фактычна фальсіфікуе гісторыю - абсалютная большасьць намаляваных храмаў у кнізе, паўтару - перыяду "святой" Вялікай Літвы-ВКЛ, а не "Беларусі", і гэта галоўнае, што я хацеў сказаць.
Сегодня в Сейме Литвы пройдет презентация книги Павла Северинца «Беларусь — гэта святое»