Комментарии к статье

«То, что они делают, это и соответствует интересам». Позняк похвалил Лукашенко в ситуации с ультиматумом Зеленского

  • Axe
    24.06.2026
    Ляпідарны геній не патлумачыў ці магло адбыцца адно без другога?
  • ТУТ БУДЗЕ 150+ каментароў
    24.06.2026
    Axe, "Неверагодныя" з газпрома казалі - "мы будзім вырашаць а не старая апазіцыя", lol, I дзе вы усе сёння з вашай любоўю да цояў, пушкіна, ахлабысціна? І дзе Мы нацыяналісты, таму ТУТ БУДЗЕ 150+ каментароў, гарантую , а ў вашых Неверагодныя" 0-10
  • Вововтатататата
    25.06.2026
    ТУТ БУДЗЕ 150+ каментароў, так и где вы, националисты? Чет вся активность в интернете только, информационный фронт в фейсбуке держите и анонимные комментарии строчите?
  • Biełarus' Freedom
    25.06.2026
    ТУТ БУДЗЕ 150+ каментароў,
    Ну, які ж ты нацыяналіст, са сваёй любоўю да Пуйла, губопика, КДБ, амапу, расейска-савецкай імпэрыі, таталітарызму, беларусафобіі, зьнішчэньня ўсяго беларускага ў Беларусі.
  • Пішыце па-беларуску
    25.06.2026
    Вововтатататата, а ты хто? Рускамірац?
  • Ананіму маскоўскаму
    25.06.2026
    Вововтатататата, напішы камент не ананімна.
  • Зянон сам на сябе зарабляе, нацыяналісты і дыяспары дапамагаюць
    25.06.2026
    Вововтатататата, Ва усіх інстытутах РБ прысутнічаем. Зянон сам на сябе зарабляе, нацыяналісты і дыяспары дапамагаюць. Ён жыве танна, офісаў яму не трэба — сам усё робіць. A неверагодныя - на гранты левакоў ЭЗ, Дзе вы, а дзе Зянон... Мы цывілізавалі рэжым трасяншчыкаў за 30 год, а вы на змову газпрама‑масквы усё зафукалі за 2 тыдні.
  • ці Алеся Белага кодла
    25.06.2026
    Пішыце па-беларуску , "а ты хто? Рускамірац? "

    Tak, ці Алеся Белага кодла, NN : "Пасля перапынку ў некалькі гадоў гісторык Алесь Белы аднавіў свой крыжовы паход супраць «беларускага». «Беларускасці» ён супрацьпастаўляе «літвінскасць», на яго думку, каталікі нашай краіны не беларусы. На заявы Белага, што беларуская ідэнтычнасць у краі — гэта «хлусня» і імперскі канструкт, адказаў гісторык Вячаслаў Насевіч. ."
  • Імя
    25.06.2026
    Зянон сам на сябе зарабляе, нацыяналісты і дыяспары дапамагаюць, і як гэта Зянон сам зарабляе? Дзе працуе?
  • Адказ
    25.06.2026
    Імя, Атрымлівае грант ад ЗША пад назвай сацыяльная пенсія ні дня там не папрацаваўшы. І не адмаўляецца ж. Хай адмовіцца ад сваёй сацыяльнай амерыканскай пенсіі. Калі не быў пенсіянерам таксама не працаваў, яму добрыя беларусы збіралі грошы па даляру, а ён займаўся "палітыкай", плявузгаў на усіх, як і зараз.
  • як пісаў Маркс
    25.06.2026
    [Рэд. выдалена]

    [Зрэдагавана]
  • Максим Дизайнер
    25.06.2026
    [Рэд. выдалена]
  • я нацыяналіст i за дзеда вову ?
    25.06.2026
    Biełarus' Freedom , "са сваёй любоўю да Пуйла,"
    Лухта, дзе доказы правакатар ? я нацыяналіст i за дзеда вову ?
  • Bielarus4ver
    25.06.2026
    я нацыяналіст i за дзеда вову ? ,
    Доказы там жа, дзе ты сам па свае камэнтары адказваеш і накруткі праз ВПН робіш.
    п.с. а што так ласкава "дзед Вова". Дзед гэта бацька твайго вусатага бацькі?
  • 123
    24.06.2026
    А рэтранслятары ўжо не працуюць.
    Зянон не ведаў.
    А калі б ведаў, то адказ быў бы іншы)
  • Fhh
    24.06.2026
    123, счас выйдет расскажет что он все знал но с лучшими намерениями о которых не может рассказать решил ответить заведомо неправильно. Шоб беларуси на навредеить ага. А так то он все знает.
  • Х
    25.06.2026
    123, Дык НН апублікавала стары пост, катораму некалькі дзён.
  • Вадя
    25.06.2026
    123, Рэтранслятары, як люстэрка, кали у яго не глядзець, дык там ничога не маецца.
  • прыгожа разьвялі гульню на траіх, і імперыя ў лузарах
    24.06.2026
    Цалкам згодны з самым вядомым беларускім патрыётам З. Пазьняком: прыгожа разьвялі гульню на траіх, і імперыя ў лузарах.)) Дадам: спадар Зяленскі, зрабіце крок наперад для нас, усіх беларусаў — трэба ўжо сёння спыніць крымінальную аблогу Беларусі.”
  • Пазьняк : Вынікам эканамічных эўра-санкцыяў і блакады Беларусі
    24.06.2026
    прыгожа разьвялі гульню на траіх, і імперыя ў лузарах, +1. Супраць маскоўска -ЭЗ санкцый мы нацыяналісты даўно змагаемся, вось што пра гэту Маскоўска - Берлінскую змову піша Беларускі нацыяналіст - антыімперыяліст Н1 З. Пазьняк : "➡Вынікам эканамічных эўра-санкцыяў і транспартна-камунікацыйнай блакады Беларусі сталася тое, што рэжымная эканоміка Беларусі і гандаль цалкам пайшлі пад pасейскую імперыю (бо шлях на Захад быў зачынены). Больш таго, за некалькі гадоў санкцыйнага эканамічнага зьдзеку масы беларусаў, бачачы адмоўную рэальнасьць з Эўропы і пад уплывам прапаганды, пакінулі надзею на дэмакратычную Эўропу і пераарыентаваліся на pасейскую імперыю. "
  • усё раблю дзеля спынення крымінальнай аблогі РБ (ВКЛ)
    24.06.2026
    прыгожа разьвялі гульню на траіх, і імперыя ў лузарах, I я нацыяналіст і я таксама усё раблю дзеля спынення крымінальнай аблогі РБ (ВКЛ) , Д. Трам з нашым баку цалкам, і мы пераможам
  • Biełarus' Freedom
    25.06.2026
    усё раблю дзеля спынення крымінальнай аблогі РБ (ВКЛ),
    Табе ў тваю пісаніну ніхто ня верыць. Як можна верыць чалавеку, які сам сабе адказвае на свае ж пытаньні і не адзін раз.
  • Жвір
    24.06.2026
    Улады не проста моўчкі не адказвалі на ўльтыматум Зяленскага, я як лічыць Пазьняк, улады адказалі моўчкі - яны адключылі рэтрансьлятары. Вынік ? Так. Вынік патрэбны Зяленскаму ? Так. А гэта значыць, што ўльтыматум ня быў памылкай Зяленскага. Пазьняк у дзьвух соснах заблккаў...:)
  • Дээскалацыя
    24.06.2026
    Жвір, адключылі ці не, і ўвогуле ці былі тыя рэтранслятары, мы ведаем са словаў толькі аднаго чалавека - Зяленскага.
    Больш ніякіх сведчанняў няма. Ні фота, ні відэа, ні заяваў вайскоўцаў, нічога.

    Ультыматум як раз такі быў памылкай Зяленскага (чаму - тут далі спасылку на поўны артыкул Пазьняка ад 23.06.2026, там усё падрабязна растлумачана, якія могуць быць наступствы, і як выруліць з сітуацыі, каб не адчыніць новы 1000-кіламетровы фронт для Украіны).

    Дамовіўся Лукашэнка з Зяленскім кулуарна і насамрэч адключыў рэтранслятары, ці Зяленскі проста сказаў, што ужо адключана, мы ведаць не можам, бо няма ніякіх магчымасцяў праверыць, што там было, і чаго не было, і што стала.
    Ніякіх звестак акрамя словаў аднаго чалавека.
    Галоўнае - адбылася дээскалацыя.
  • Пытанне
    24.06.2026
    Жвір, а чаму вы называеце прарасейскага дыктатара Лукашэнку "улады"? Ён ваша улада???

    Пазьняк вось называе яго проста Лукашэнка і падкрэслівае, што ў Лукашэнкі цяпер агульная палітыка з Расеяй.
  • Пытанне
    25.06.2026
    Жвір, я як лічыць Пазьняк, улады адказалі моўчкі - яны адключылі рэтрансьлятары/
    Ок. Пазьняк лічыць што "улады" (гэта толькі для вас яны улады, таму бяру ў двукоссе) адключылі рэтрансьлятары.
    А вы так не лічыце, што Лукашэнка загадаў адключыць рэтранслятары?

    То бок па-вашаму Зяленскі ...схлусіў?
  • Жвір
    25.06.2026
    Дээскалацыя, ці ўзыходзіла сёньня Сонца, ня ясна, бо гэта магло быць і ня Сонца, бо няма ніякіх доказаў, што гэта было Сонца, ёсьць толькі не правераная версія, што гэта было яно, але яго ніхто ня мацаў, таму не вядома, што гэта было. Неяк так.
    Нічога не было, і ніхто нічога ня можа праверыць, словам Зяленскага веры няма, а адсутнасьці словаў Лукашэнкі вера ёсьць, хаця яны насамрэч дамовіліся кулюарна, і гэта бясспрэчна таму, што ніхто пацьвердзіць гэты факт ня можа... Ці разумееце вы, якую ахінею вярзеце ?
  • Ого!
    25.06.2026
    Дээскалацыя,
    Зяленскі патрабуе спыніць абслугоўваць расійскія злачынствы - "зрабіў памылку".
    Пазьняк выдумаў , што ў Беларусі няма расійскай арміі, а цяпер будзе - "ўсё растлумачыў. Амінь!"

    Станіслававіч, дзе абяцаны беларускі тэлеканал з Украіны?
    Ці фотка з коцікам гэта і быў увесь праект?
  • Адказ
    25.06.2026
    Пытанне , акупацыйная ўлада, гэта таксама ўлада, не прызнаная, злачынная, але ... ф а к т ы ч н а я.
    Вы ёй падпарадкоўваецеся, плоціце падаткі, выконваеце прад'яўленыя ёю правілы арганізацыі грамадзтва і дзяржаўнага ладу. Не ?
  • ў палітыцы няма не сяброў не братоў ёсць толькі інтарэсы
    25.06.2026
    Пытанне , " ў Лукашэнкі цяпер агульная палітыка Z імперыяй д'ябла ." ДЗЕ Зянон так пісаў ? спасылка ? кожны палітолаг вам скажа што ў палітыцы няма не сяброў не братоў ёсць толькі інтарэсы
  • Адказ
    25.06.2026
    Пытанне , прасьпіцеся, і паўтарыце пытаньне,..калі зможаце. :)
  • Цьфу
    25.06.2026
    Адказ, гэта ты праспіся, калі твая ўлада - нелегітымны дыктатар Лукашэнка.
  • Адказ
    25.06.2026
    Цьфу, не змаглі... Я так і ведаў. :)
  • Вадзім
    24.06.2026
    Такое ж самае меркаванне было адпачатку насуперак радасным каментарам якія быццам не разумеюць што Зяленскі не дасведчаны палітык і робіць шмат памылак. Зараз пачуў Зянона і гештальт закрыўся. Выснова: Ніколі не бяжыце за натоўпам. Бо як правіла натоўп памыляецца.
  • ЛуЗя < Зе
    24.06.2026
    Вадзім, на 5 годзе вайны ў Зяленскага досведу болей, чым у лукі ды Зянона Станіслававіча разам узятых. Досвед проста на твары напісаны - ад цяжару выбару паміж дрэннымі і вельмі дрэннымі варыянтамі да кантактаў на найвышэйшым міждзяржаўным узроўні.
  • Вадзім
    25.06.2026
    Вадзім, на НН многа каментаў ад мяне, цяпер нас будуць блытаць, цёзка. Зянон налажаў у 95м з рэферэндумам і працягвае сваё гульні ў сваім ўяўленні, а не ў рэальным сьвеце. У сваім ўяўленні Зянон на нешта ўплывае. У рэальным сьвеце ўплыў мае Зяленскі
  • Ага
    24.06.2026
    ЛуЗя < Зе, у Зяленскага (які нават у арміі не служыў, столькі "ваеннага досведу", што ўжо нават Пазьняку давялося ўмяшацца і растлумачыць яму элементарныя рэчы .
  • "поспехі"
    24.06.2026
    ЛуЗя < Зе, досвед у Зяленскага толькі ў выбіванні грошай для Украіны.
    А палітычны і ваенны досвед у яго так сабе.
    То з Польшчай (галоўным саюзнікам, які больш за усіх дапамагае Украіне) пасварыўся, што ўжо баіцца ехаць у Польшчу і праз Польшчу.
    То ледзь не справакаваў адкрыццё паўночнага фронту.
    То замест контрнаступу загадаў трымаць фартэцыю Бахмут, калі ўжо гэта не мела сэнсу, і палажыў там лепшыя войскі. І нашых каліноўцаў.
    То паспяховага генерала Залужнага зняў з пасады і адправіў ажно за мора, на дыпламатычную пасаду (то бок не па спецыяльнасці).

    І гэтак далей.
  • Янка
    25.06.2026
    Ага, муштра, чыстка нізкаякаснай бульбы і фарбаванне плотаў у савецкай арміі - гэта сапраўдны баявы досвед. А вялічэзная фуражка - адразу ж +50 маны. Пазняка трэба было трэцім у кампанію Дзерманта і Азаронка
  • Помнім усё
    25.06.2026
    [Рэд. выдалена]

    [Зрэдагавана]
  • Хейтару Пазьняка
    25.06.2026
    Янка, а цябе трэба ў кампанію да Лябедзькі і Вячоркі.
  • Помнім усё
    25.06.2026
    Янка, Зяленскі бегаў ад арміі, калі Расея забірала Крым, каб не займацца "муштрой, чысткай нізкаякаснай бульбы і фарбаваннем плотаў"?
  • 111
    25.06.2026
    "поспехі", 😳 Посольство Израиля потребовало реакции на нацистские жесты и лозунги во время акции на Майдане

    Израильские дипломаты заявили, что 21 июня во время акции объединения "Братство" против ЛГБТ-марша в центре Киева некоторые участники демонстрировали нацистские приветствия и выкрикивали соответствующие лозунги.

    В посольстве подчеркнули, что подобные действия оскорбляют память миллионов жертв нацизма, и призвали украинские правоохранительные органы дать официальную оценку произошедшему.

    На данный момент публичной реакции украинских властей или правоохранителей не последовало.
    --
    Зеленский одобряет и поддерживает нацизм в Украине и тем самым даёт России повод оправдать агрессию. Вот и с Израилем конфликт вслед за Польшей.
  • Пытанне
    25.06.2026
    Вадзім , а ты сам як на пытанні рэферэндума-95 адказаў. Ты ж дакладна не налажаў...
  • Галасавалі за інтэграцыю і хаялі Пазьняка
    25.06.2026
    Пытанне , за інтэграцыю з Рашкай ён на рэферэндуме-95 галасаваў.
    У той час як Пазьняк са сваёй камандай пратэставалі супраць незаконнага рэферэндума.
  • .
    24.06.2026
    Я кажется понял Зенона Станиславовича. Он считает, что Путин играет с ним в шахматы Лукой. Каждый думает, куда бы его правильно подвинуть, чтобы не дать другому его съесть.

    Человек, как и Путин, уже живет в мире чистых абстракиций и "говорящих фиолетовых грибов" в терминах Невзорова.
  • Пішыце па-беларуску
    25.06.2026
    ., здаецца ты проста не разумееш беларускую мову і не можаш прачытаць і асэнсаваць сказанае па-беларуску.
  • Идите .....
    25.06.2026
    .
  • Хмм
    24.06.2026
    "як выкарыстаць гэтую памылку, памылку Зяленскага" - Зянон Станиславович, конечно, уж очень наивен для этих людоедских времен. Памылка у него, ага.
  • Гэта дыпламатыя
    24.06.2026
    Хмм, гэта дыпламатычная мова.
  • Пытанне
    24.06.2026
    А што ж вы не надрукавалі пост Зянона Пазьняка, які ён напісаў адразу з тлумачэннем, да чаго прывядзе несвоечасовы ультыматум Зяленскага (да уводу войскаў РФ у Беларусь, і новых атак Расеі на Украіну з беларускай тэрыторыі)?
  • Учитель твоей мамы
    25.06.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Чытайце першакрыніцы
    24.06.2026
    Пазьняк 22 чэрвеня 2026 года папярэдзіў, што будзе рабіць Расея, калі Украіна ўдарыць па Беларусі.
    https://www.facebook.com/100041119419171/posts/1779951206718843/?app=fbl
    Усе беларускія смі прамаўчалі. Але Пазьняка пачулі тыя, хто прымае рашэнні...
  • ў нас супраць гэтай не нашай вайны 96%
    24.06.2026
    Чытайце першакрыніцы ,
    “Я таксама памятаю, як тут у каментарах дамінавалі тыя, хто патрабаваў біць па дамах беларусаў, нягледзячы на тое, што ў нас супраць гэтай не нашай вайны 96% — нацыянальны кампраміс. Я ведаў, што РБ і Украіна дамовяцца супраць Масквы так ці інакш. Дзякуй вам, спадар Зянон, за сапраўдную любоў да нашай нацыі і нашай дзяржавы — Беларусі.”

    З. Пазьняк: " З таго часу як зьявілася памылковая неабдуманая заява спадара прэзыдэнта Зяленскага з пагрозамі ў бок рэжыму, тады адразу ў «дэмсмі» і ва ўсіх лёгкіх рэсурсах пачаўся экстатычны вэрхал адпаведнай «катэгорыі» асобаў і радаснае чаканьне, убачыць як будуць страляць дронамі ды ракетамі па расейскіх рэтрансьлятарах у Беларусі, па Беларусі, па дамах і людзях («ябацьках»), маўляў, нарэшце гэтаму праклятаму дыктатару Лукашэнку настане канец. Паказваюць нецярпліва нават фоты вышкаў мабільнай сувязі, куды, маўляў, на іхнюю думку трэба біць.
    Шмат хто з гэтых рэвалюцыянэраў-антузіястаў даўно вядомыя (нават іхныя «клічкі» вядомыя). Тут нічога выпадковага. "
  • Дзякуй Пазьняку за Незалежнасць
    24.06.2026
    Вялікі Дзякуй Зянону Пазьняку, што зрабіў усё магчымае, каб не даць уцягнуць Беларусь у баявыя дзеянні.
  • мы Беларусы супраць удзела РБ ў гэтай вайне
    24.06.2026
    Дзякуй Пазьняку за Незалежнасць , +1. тыя хто мараць пра вайнуі кроў ў Беларусі маргіналы 3-4%, таму яе не будзе мы Беларусы супраць удзела РБ ў гэтай вайне. Tamu, Мае рацыю Беларускі нацыяналіст i антыімперыяліст Зенон , А 🇷🇺 боты - не.
  • спадар Зяленскі
    24.06.2026
    Я ж ужо усё зрабiу, чаго яшчэ хацiце?
  • Лепш за
    24.06.2026
    Трэба не адключыць гэныя рэтранслятары кацапскія, a попрасту іх дэмантаваць, спілаваць
  • ну верно
    24.06.2026
    "За что кукушка хвалит соловья? За то, что хвалит он кукушку......" (С)
  • Санта Бэрримор
    24.06.2026
    Зенон будет доверенным лицом луки на следующих "выборах". Инфа 100%
  • А ты што будзеш рабіць?
    24.06.2026
    Санта Бэрримор, а ты будзеш заклікаць бамбіць Беларусь? Бо каб знішчыць Лукашэнку, трэба ж усю Беларусь пераўтварыць у руіны і магілы?
  • так, яны за тое каб замежнікі бамбілі Беларусь
    25.06.2026
    А ты што будзеш рабіць? , добрае пытанне, нажаль адказу ад расейскамоўных "неверагодных" не будзе, адкажу я, так, яны за тое каб замежнікі бамбілі Беларусь . A на самой справе такія пытанні павінны вырашацца праз ААН, да таго Ватыкан павіны пасрэднічаць ў гэтым пытанні (85+% Беларусаў альбо каталікі альбо крыпта-каталікі)
  • Biełarus' Freedom
    25.06.2026
    А ты што будзеш рабіць? ,
    Дык гэта Расея бамбіць Украіну, ці Ўкраіна мэтанакіравана бамбіць па маскоўскіх бальніцах, тэатрах, сцірае расейскія гарады з аблічча зямлі.
    У wartaўскіх ботаў Пазьняка мэтадычкі супадаюць з расейскімі.
  • Янка
    25.06.2026
    А ты што будзеш рабіць? , логiка кшталту "нет Путина - нет России".
  • У
    25.06.2026
    так, яны за тое каб замежнікі бамбілі Беларусь, А хто такія крыптакаталікі? Каталікі якія майняць крыпту? Вучы мову
  • Уніяцтва
    25.06.2026
    У,
    З школьнай праграмы ў РБ: Крыптакаталікі (ад грэч. kryptós — тайны, схаваны) — гэта людзі або групы людзей, якія ў сваіх рэлігійных перакананнях тайна прытрымліваюцца каталіцтва (Уніяцтва), але публічна і афіцыйна вызнаюць іншую рэлігію або належаць да іншай канфесіі, а таксама тыя хрысціяне, якіх праз гвалт некананічна перацягнулі ў варожую секту (напрыклад, маскоўскае нестарыянства). Гэты феномен можа тычыцца як асобных асоб, так і цэлых супольнасцей у рэгіёнах з моцным рэлігійным ціскам.
  • Не перакідвай тэму на іншую
    25.06.2026
    Biełarus' Freedom , тут абмяркоўваецца ўдар Украіны па Беларусі.
    Пры чым тут твой допіс па зусім іншай тэме?
  • Bielarus' 4ever
    25.06.2026
    Не перакідвай тэму на іншую,
    дакладна такі ж паварот, як і пытаньне, якое вы задалі папярэдняму суразмоўніку.
    перафармулюю для не тых, да каго зь першага разу не дайшло.
    дык хто ўвёў войскі ў Беларусь у 2022 ? Хто ўстанавіў рэжым унутранай акупацыі? Хто хоча зьнішчыць гэтую краіну. Хто будзе бамбіць беларускія гарады, калі беларусы выступяць супраць Расеі? Не расейскія базы і рэтрансьлятары, а беларускія гарады. Пуйло ці Ўладзімер Зяленскі.
  • Урокі гісторыі
    25.06.2026
    Bielarus' 4ever, 1. хто ўвёў войскі ў Беларусь у 2022 ? Расея, Пуцін.

    2. Хто ўстанавіў рэжым унутранай акупацыі? ФСБ, Крэмль, у 1994-1996 годзе. Прасунуў свайго стаўленіка і расейцаў на галоўныя пасады ў кіраўніцтве Беларусі, рапіхнуў незаконныя рэферэндумы аб русіфікацыі і інтэграцыі. Беларусы пачалі працэдуру імпічмента, якую сарвала дэлегацыя чыноўнікаў з Масквы, якая тэрмінова прыляцела ратаваць свайго стаўленіка ад імпічмента.

    3. Хто хоча зьнішчыць гэтую краіну? Расейская імперыя.

    4. Хто будзе бамбіць беларускія гарады, калі беларусы выступяць супраць Расеі? Расея.

    5. Хто справакуе ўвод расейскіх войскаў неабдуманымі крокамі, атакуючы рэтрансьлятары, у той час, як Лукашэнка спрабуе пазбегнуць уцягвання беларускай арміі ў баявыя дзеянні? Украіна, Зяленскі з яго ўльтыматумам.
  • Bielarus' forever
    25.06.2026
    Урокі гісторыі ,
    лукашэску абсалютна нічога не вырашае на гэтай тэрыторыі. Ён паехаў у 1993 на агледзіны ў Дзяржаўную Думу і быў кандыдатам ад ФСБ, у той час як іншы расейскі кандыдат Кебіч - ад прымакова і іншых чыноўнікаў. Мы ж ня кажам, што можна адарваць кіраўніка акупацыйнай адміністрацыі ў якімсьці ўкраінскім рэгіёне ад масковіі, верна?
    Украіна можа зьнішчаць гэтыя рэтрансьлятары, можа не зьнішчаць, пуйло ў любы момант можа паспрабаваць уцягнуць краіну ў вайну - і ніякі казус бэлі яму не патрэбен. Да таго ж напад на рузке базу ў Беларусі - гэта не напад на Беларусь. Гэта напад на акупантаў беларускага народу.
  • не всё так однозначно(с)
    24.06.2026
    "«Гэта дастаткова сур'ёзна, бо фактычна гэтая заява, вельмі неабдуманая, памылковая, дае магчымасць расейцам выкарыстаць гэта"
    ---
    Пазняк не зразумеў : калі б не было заявы Зяленскага, то Кеву дамовіцца б не атрымалася, бо тыя станцыі патрэбна было б АДКЛЮЧАЦЬ ФАКТЫЧНА ПА ЎЛАСНАЙ ІНІЦЫЯТЫВЕ...
    і вову пераканаць гэта зрабіць ніяк бы не атрымалася....
  • .
    24.06.2026
    Без папярэдняга тлумачэння Пазняка ў ФБ 22.06 няясна, як, па-ягонаму, Масква выкарыстае "памылку Зяленскага" (ага, чытаю першакрыніцы):
    - Масква падрыхтуе "правакацыйны напад нібыта з боку Украіны і ўдарыць па сваіх рэтрансьлятарах у Беларусі";
    - "увядзеньне расейскіх войскаў у Беларусь";
    - "вялы паўночны фронт";
    - Масква ад імя Лукашэнкі нанясе "атамны ўдар па Украіне".

    А насамрэч, усё гэта не патрэбна, каб Масква пры жаданні ўвяла войскі ў Беларусь.
    Мінімальна яны і так тут прысутнічаюць, а ў больш буйных памерах рэгулярна заходзяць у час вучэнняў.

    І не патрэбны "памылкі Зяленскага" для таго, каб расейскія войскі напалі на Украіну з Беларусі, хоць звычайнай зброяй, хоць ядзернай.
    Яны і так ужо гэта рабілі і абыходзіліся без дадатковых апраўданняў пра Беларусь. Тым больш, гэта не пачатак, а працяг вайны - кожны новы напрамак удару не патрабуе "повадаў".

    Падсумуем. Пазняк:
    1. Занадта добра думае пра Лукашэнку. Маўляў, ён адзіны абараняе незалежнасць Беларусі.
    2. Занадта добра думае пра Пуціна. Маўляў, той не можа без поваду ўвесці войскі, пачаць (працягнуць) страляць.
    3. Занадта дрэнна думае пра еўрапейцаў (немцаў, у першую чаргу) і беларускую апазіцыю (акрамя сябе) - маўляў, агентура.
    4. Занадта дрэнна думае пра ўкраінцаў і Зяленскага. Маўляў, робяць памылкі на карысць Маскве.
  • варыяцыя на тэму каментароў ветэрана
    25.06.2026
    ., на Пазьняка ў гэбэ ёсць кампрамат, і калі рэжым падзе, то аб гэтым стане вядома, таму ён увесь час такім чынам змагаецца, каб недайбог валета не пакрыўдзіць. Затое ўсіх ворагаў валета пазьняк люта ненавідзець.
  • Biełarus' Freedom
    25.06.2026
    ., так, у Пазьняка
    кепскія Брусэль, Бэрлін, Балтыя, Эўразьвяз , Украіна, Зяленскі, Броўдзі, увесь нацыянальна-дэмакратычны вызвольны рух, за выключэньнем некалькіх дзеячоў;
    добрыя Лукашэнка, Пуйло
    Тут проста асацыятыўныя шэрагі відавочныя.
    Пазьняку пара прыехаць у Беларусь і весьці перадачу з Пратасевічам і заканчваць словамі работайте братья
  • Боту
    25.06.2026
    ., можна даведацца, а як вы абараняеце незалежнасць Беларусі? Пашквілямі на Пазняка?
  • Пазьняк нарадзіў Беларусь і ўсе жыцьце дбае як можа
    25.06.2026
    варыяцыя на тэму каментароў ветэрана, а яшчэ ён ў "паліцаях" працаваў так 🇷🇺 маскоўскі казачнік ? ps Пазьняк нарадзіў Беларусь і ўсе жыцьце дбае як можа.
  • Кампрамат на кампраматчыкаў
    25.06.2026
    [Рэд. выдалена]

    [Зрэдагавана]
  • Л - логіка
    25.06.2026
    варыяцыя на тэму каментароў ветэрана, дада, Пазьняк спецыяльна стварыў Полк Каліноўскага і вазіў яму дроны і аўтамабілі, каб на танке заехаць у Беларусь і выкрасці з будынка КДБ кампрамат на сябе. Ну лагічна ж....
  • Biełarus' Freedom
    25.06.2026
    варыяцыя на тэму каментароў ветэрана,
    Ну, праблема ня ў тым, што ён абслугоўвае валета, а ў тым, што выступае з прапуцінскіх пазыцыяў. То бок, ён там дзе Сабчак, Латыніна, Мядзьведзеў, Пяскоў.
    Зянону можна паручыць філію партыі Адзіная Масковія ў Суботніках
  • Пытаннечка
    25.06.2026
    варыяцыя на тэму каментароў ветэрана, адкуль ты ведаеш пра кампрамат?
  • Bielarus4ver
    25.06.2026
    Пазьняк нарадзіў Беларусь і ўсе жыцьце дбае як можа,
    Чэкісты распавядалі, што Пазьняк - паліцай, дык Пазьняк распавядае, што ўсе хто ня зь ім - агентура. Тры гады таму нават сказаў, што кібэры гэта агентура.
  • Хейтару Пазьняка
    25.06.2026
    Biełarus' Freedom , ехаць весьці перадачу з Пратасевічам трэба вам. Вы ўжо добра навучыліся ілгаць, маніпуляваць і брахаць на Пазьняка. Можаце нават Азаронка замяніць, не тое што Пратасевіча.
  • .
    25.06.2026
    Падмяняеце паняцці:
    1. Ні Пазняк, ні я не абараняем зараз незалежнасць Беларусі. Мы ўдзельнічаем у грамадскай дыскусіі пра праблему рэтранслятараў на беларуска-ўкраінскай мяжы.
    2. Пазняк не "абараніў незалежнасць", ён выказаў свае фобіі, алагічныя і непаслядоўныя. Прыдумаць нейкі варыянт будучыні і сказаць "не жадаю такога" - не ёсць абараніць.
    3. Маё выказванне - крытычны аналіз чужой аналітыкі. Не бачу разгляду яго па сутнасці.
    4. Не будзем дапамагаць карнікам расказамі, што я рабіў і збіраюся. А Пазняка чамусьці няма нават у базе вышуку РФ.
  • Дзякуй Пазьняку за Незалежнасць
    25.06.2026
    ., у адрозненне ад цябе Зянон Пазьняк заўсёды абараняў і працягвае абараняць Незалежнасць Беларусі.
  • Так і запішам
    25.06.2026
    ., ясна, ты балабол лукашысцкі
  • .
    25.06.2026
    Як Пазняк зараз абараніў незалежнасць? Пуцін прачытаў яго допіс у фэйсбук і спужаўся правакацый? Зяленскі прачытаў яго допіс у фэйсбук і выправіў памылку?
    Раскажыце сваю версію.

    І Вы зараз выстаўляеце сябе як неразумнага агрэсіўнага чалавека. Тыкаеце, як лукашысцкі карнік з затрыманым або маскоўскі баярын з абслугай.
    Відавочныя цяжкасці сфармуляваць хоць нейкую думку, аргумент, акрамя гопніцкага пераходу на асобы "хто ты па параўнанню з маім босам".
    У нармальных людзей розум і ветлівасць пераважаюць непісьменнасць і хамства. У Вас наадварот і Вам нармальна, нават не сорамна. Як у рускім свеце, дарэчы.
  • Зянон сіла
    24.06.2026
    Людзі ня слухалі Пазняка ні ў 1994, ні ў 2020 - аб чым моцна пашкадавалі. Зараз таксама ня хочуць слухаць . А можа гэта сапраўды "народзец" які нічаму ня вучыцца?
  • Усе ў выніку робяць тое, што сказаў рабіць Пазьняк
    25.06.2026
    Зянон сіла, так, людзі не слухаюць Пазьняка, успрымаюць "у штыкі", нават абражаюць некаторыя (ну гэта тыя, у якіх нізкі маральны ўзровень, адсутнічае выхаванне ці інтэлект).
    А потым ўсё роўна робяць тое, што сказаў Пазьняк.
  • Biełarus' Freedom
    25.06.2026
    Зянон сіла,
    Зараз Зенонъ - гэта рускі мысьліцель , блогер.
  • Zianon усё жыццё дбае пра Беларусь
    25.06.2026
    Зянон сіла, Tak, Zianon усё жыццё дбае пра Беларусь, а не гранты& грошы суседніх краін, няма ў нас сяброў-братоў ёсць толькі інтарэсы ...
  • Biełarus' forever
    25.06.2026
    Зянон сіла,
    Зафіксавана, прыхільнік Пазьняка абражае беларускі народ .
  • ВАШЫ (МАСKОЎЦЫ да іх служкі)
    25.06.2026
    Biełarus' Freedom , "гэта рускі мысьліцель , блогер. " ВАШЫ (МАСKОЎЦЫ да іх служкі) ў 80х пісалі - Зянон беларускі "паліцай", хто брэша ?
  • Bielarus' Forever
    25.06.2026
    ВАШЫ (МАСKОЎЦЫ да іх служкі) ,
    ну і таму ў яго ўзьнік комплекс і ён усіх пачаў ў 90-я запісваць у агентуру?
    п.с. зараз маскоўцы могуць яму даць толькі ордэн "за службу отечеству"
  • Пытанне
    25.06.2026
    Biełarus' forever , а ты прыхільнік каго ў беларускай палітыцы?
  • Аматар
    24.06.2026
    А хто гэта?
  • БНФ, незалежнасць РБ, БЧБ, Курапаты
    25.06.2026
    Аматар, google : БНФ, незалежнасць РБ, БЧБ, Курапаты, etc.
  • Прафесіянал
    25.06.2026
    Аматар, а ты хто?
  • Жора
    25.06.2026
    Хацелася б убачыць на сайце НН ужытак слова "ветэран" адносна Ціханоўскай.
    Усё ж па колькасці ўзнагарод яна Пазняка даўно абыйшла.
  • Ц даўно палітычнае нішто, Пазьняк уплывовы палітык
    25.06.2026
    Жора, а мне не хацелася б. Ціханоўская ніколі не стане ветэранам палітыкі. Прайшло ўсяго 6 гадоў, а ёй няма чаго прапанаваць народу і ў Беларусі пра яе ўсе ўжо забыліся, а моладзь увогуле яе не ведае.
    А Зянон Пазьняк і праз 30 гадоў, і з-за мяжы, і пры амаль поўным замоўчванні яго дзейнасці ў смі - уплывовы палітык.
  • Чарнобыльскі блін з ікрой
    25.06.2026
    Жора, Брэжнева яна пераўзышла.
  • Ну, дык!
    25.06.2026
    Жора, так-так!
    Але ж вамі не раскрыта тэма "Усе праблемы Беларусі з-за Ціханоўскай!" ™
  • Жвір
    25.06.2026
    Жора, паўсюль Ціханоўскую знойдзе й прыпляце ў свой камэнтар, цяпер ужо пад любым артыкулам, дзе пра яе ні гуку не было. :)) Хлопчык закахаўся...:)

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць