Комментарии к статье

В Минске на белорусском языке учится 1,6% школьников — ужасающая статистика русификации

  • Пум Пум
    03.07.2026
    Нічога новага. Мяркую, усе і так гэта ведаюць.
    Цікава толькі, чаму тыя хто кіруе краінай, не разумеюць, што сціранне ідэнтычнасці - гэта прамая пагроза іх уладзе
  • Biela Rus'
    03.07.2026
    Пум Пум ,
    сьціраньне ідэнтычнасьці = мэта акупантаў
  • Ignis
    04.07.2026
    Пум Пум , краiнай кiруюць маскалi. Усе яны разумеюць, усе у ix добра.
  • Пан
    04.07.2026
    Ignis, бо Белорусская губернія была заснавана маскалямі
  • Biela Rus
    04.07.2026
    Пан, у 1796 а не ў 1772
  • Гэта вынік
    03.07.2026
    32 года праклятага лукашызма
  • Лукашэнка ці Пазьняк вас ў хаце мовай ворагаў прымушаюць размаўляць?
    04.07.2026
    Гэта вынік,
    Лукашэнка ці Пазьняк вас ў хаце мовай ворагаў прымушаюць размаўляць? Лука утрымаў дзяржаву,за гэта яму дзякуй, што далей цалкам ў руках 10М Беларусаў. З сабе трэба пачынаць дэкаланізацыю са сваёй хаты са свайго асяроддзя
  • Глядзець у люстэрка
    04.07.2026
    Гэта вынік, Зноў ва ўсім Лукашэнка вінаваты. Зноў беларусам нехта павінен нешта зрабіць замест іх саміх. Цяпер нехта павінен замест іх ім беларускую мову зрабіць? Артыкул пацвярджае, што тыя, хто сапраўды хоча вучыцца на мове, вучацца на мове. Хто дзяцей не вучыць, сам не размаўляе, той - адпаведна.
  • Найперш не галасі!
    04.07.2026
    Лукашэнка ці Пазьняк вас ў хаце мовай ворагаў прымушаюць размаўляць? ,
    Канешне. І гэта не жарт.
    Я сур'ёзна.
    Адзін разгарнуў тэрор мовы і носьбітаў мовы, адукацыі, культуры. Не толькі "на белорусском языке', а увогуле. Уся дзярэаўная ідэалогія - глядзець, як начальнік раве на падначаленага. Уся культурная глыбіня і філасофскі маштаб дзяржавы - абмяркоўваць як кіраўнік дзяржавы знайшоў віламі кучу гною пад гурбай снегу або раве на камеру побач з каровамі ў гнаі.
    Іншай культуры, філасофіі ды эстэтыкі для вас няма.
    А другі яшчэ да гэтага ўсяго добра пастараўся, каб з беларускай мовы зрабіць сімвал неадэкватнасці, лузерства, недарэчную забаўку.
    А цяпер, уцекшы і не дасягнуўшы ў жыцці анічога, на беларускай мове вылізвае першага.
    Іншага апрача ідэалагічнага абслуглўвання ўлады першага на мове для вас няма.
    Абодва выбіваюць беларускую мову з нашага жыцця з двух флангаў.
  • No
    04.07.2026
    Лукашэнка ці Пазьняк вас ў хаце мовай ворагаў прымушаюць размаўляць? ,
    ты дзякуеш расейскаго гаўляйтера і ката луку за тое ён што мэтакіравана знішчае усё беларускае. Якім чынам тут Пазняк?
  • цалкам згодны з вамі спадар
    04.07.2026
    Глядзець у люстэрка, +1. цалкам згодны з вамі спадар. 100%.
  • Filipp
    03.07.2026
    "Мінск, які павінен быць галоўным культурным і адукацыйным цэнтрам Беларусі, сёння мае самую русіфікаваную школьную адукацыю ў краіне."©
    Мінск і з'яўляецца галоўным культурным і адукацыйным цэнтрам Беларусі.
  • Мова
    03.07.2026
    Filipp, Менск. Мінск - гэтае польска- маскоўская назва. Аб знішчэнні мовы енькаюць тыя, хто вынішчае нашую мову праз маскалізмы.
  • Мінск - гэтае польска- маскоўская назва
    04.07.2026
    Мова, Мінск - гэтае польска- маскоўская назва. +1. only - Miensk
  • Титус
    03.07.2026
    30 лет Быдлификации
  • Мова
    03.07.2026
    Титус, што, такім як ты замінала вывучыць родную мову за 30 рокаў?
  • Окно возможности
    03.07.2026
    Понятно, что русскому языку будет выдан в ближайшее время волчий билет. И не надо никаких "демократических сентиментальных терок" вокруг решения по нему. Открылось окно возможности для предания ему статуса негосударственного языка и голосования не потребуется... Может еще вернется белорусская лацинка, чтобы хоть както блокировать российское инфополе.
    А как же Лермонтов и Пушкин? Читайте факультативно!
  • lacinka
    03.07.2026
    Ja calkam heta padtrymlivaju — asabliva ŭličvajučy, što paliaki, čechi, slavaki, charvaty i slaviency ( liedź nie zabyŭsia pra lužyckich sierbaŭ/sorbaŭ) vydatna žyvuć z hetym, tady jak rasejcy navat nie mohuć heta pračytać ( ci ŭmiejuć jany naohul čytać — heta ŭžo zusim inšaja sprava).
  • Здрада вымяраецца не памерам, а толькі ўчынкам
    04.07.2026
    lacinka, адны упэўнены, што не абавязкова ведаць родную мову таму размаўляюць па-расейску, іншым не хапае літараў, каб пісаць на роднай мове,таму карыстаюцца лацінкаю, ухвалячыю перыяд паланізацыі. І кожны з іх вынішчае родную мову.
    Абое рабое.
  • Кока
    03.07.2026
    Літаральна канец беларускай нацыі
  • Гісторык
    04.07.2026
    Кока, а калі гэная белорусская нацыя зьявілася? Кім была ўтвораная?
    Часам не тымі, хто ўтварыў Белорусскую губернію?
  • Ліпень
    03.07.2026
    Перш, чым беларусіфікаваць сярэднюю школу, патрэбна гэта зрабіць з вышэйшай і самой навукай. А для гэтага патрэбная палітычная воля.
  • Беларусизация и власть
    04.07.2026
    Ліпень, прежде чем белорусизировать, надо придти к власти. А с этим у вас всех весьма мутные представления как это сделать. Сперва думали кветачками власть свергать. Не получилось. Что остаётся? Восстание? А как быть если непременно вмешается Россия?
  • Я - сын таго Краю, дзе гаі, лясы...
    04.07.2026
    Беларусизация и власть, перад тым, як звацца прадстаўніком народу, ты павінен ведаць родную мову. Манкурты ва ўладзе нікому не патрэбныя.
  • Ха
    03.07.2026
    От цікава, калі людзі робяць прамоцыю расейскамоўнаму кантэнту і піяраць расейскамоўных як "беларусаў", яны таксама жахліва перажываюць за беларускую мову і яе будучыню, ці гэта іншае?
  • Пабудка
    03.07.2026
    Прачніцеся, беларусы! Расейская мова вам не дапаможа. Расея нясе толькі сьмерць, катаваньні й разруху, як мы бачым у нашай суседцы Ўкраіне. Размаўляйце родным голасам сваіх продкаў, а не шумам іншаземных калянізатараў. Майце самапавагу. Беражыце сваё.
  • Ліпень
    03.07.2026
    Пабудка, так жонку сваю, ці маці на кухні пабуджаць можна, каб яны яешніцу вам прыгатавалі, калі вы на тое не здольныя.
    А для такіх, не глабальных няхай, але катэгарычных зменаў патрэбныя ўмовы.
    Вашыя прапановы.
  • Ліпень
    03.07.2026
    Пабудка, ну так, няхай замінусавалі - гэта прадказальна. Але адкажыце на галоўнае пытанне - як вярнуць беларусаў пасля столькіх стагодзяў прыгнету да беларускай мовы?
    Проста пачаць на ей размаўляць?
  • Найперш не галасі!
    04.07.2026
    Пабудка, калі рухавік аўтамабіля не запускаецца, вы яму таксама такой жа пабудкай дапаможаце?
    "Матор, давай!"
    Як думаеце, заклікі дапамогуць?
    -Давайце гаварыць на мове!
    -Давайце станем багатымі!
    -Давайце зробім мір на цэлым свеце!
    -Давайце будзем за ўсё добрае!
    І да тп пабудкі.
  • Найперш не галасі!
    04.07.2026
    Ліпень, ой, сумняваюся наконт яечні. За такое галашэнне не яечні паднясуць, а прымусяць мыць падлогу ў хаце.
  • Дыпламаванаму Ну-ну
    04.07.2026
    Найперш не галасі! , кропка, сам не галасі!
  • Жнівень
    03.07.2026
    [Рэд. выдалена]
  • чырвона-зялёны жах
    03.07.2026
    Это Белоруссія, детка Пры змене ўлады на штосьці больш адэкватнае курсы "мова нанова" будуць не актуальныя, бо трэба будзе "мова адпачатку".
  • навучайце дзяцей на маскоўскай мове
    03.07.2026
    Беларусцы далей хадзіце да маскоўскай "рпц" - КГБ, надавайце дзецям маскоўскія імёны , і навучайце дзяцей на маскоўскай мове , далучаючы іх да гэта жахлівага ардынскага свету
  • %
    03.07.2026
    Галоўная катастрофа нават не ў тым, што мы маем уладу якая вядзе курс на русіфікацыю (не яны першыя у гэтым шчыруюць), фактычна на знішчэньне нацыі, А ў тым, што той самай нацыі гэта уласная катастрофа да лямпачкі, і нават болей - яна або цішком, або адкрыта падтрымлівае гэта. Мы самі здрадзілі сваей мове, а значыць сабе, і самі вырашылі памерці. Мы увесь час даказваем, што мы ня горш за валійцаў, ірляндцаў, тых самых шатляндцаў, што мова непатрэбна .... і г.д. Ніколі - маю 100% перакананьне - не было бы гэтай катастрофы, каб нацыя сама не адмовілась ад свайго, а жадала размаўляць на мове сваей. А паколькі вы адмаўляецесь, то маскоўскія стаўленікі вам у гэтым дапамогуць.
  • Няма
    03.07.2026
    Беларусаў
  • Valadzimir
    03.07.2026
    Няма , дык іх, беларусаў, да пачатку 20 ст. і не было, пакуль руку да іх стварэньня не прыклалі "белорусскіе" нацыянал-масоны. Ізноў нагадаю сьведчаньне Я.Карскага: «Въ настоящее время простой народъ въ Бѣлоруссіи не знаетъ этого названія." (1903г.).
  • Карскі
    04.07.2026
    Valadzimir, марна тлумачыць нешта тым, хто выракся роднай мовы, і адзінае, што яны гатовыя бараніць - гэтае ўласнае рабства.
  • Віленчук
    03.07.2026
    Нам патрэбная даволі жорсткая беларусізацыя ў будучыні: у тым ліку пазбавяць права голасу тых, хто ня можа іспыт па беларускай мове і гісторыі Беларусі хаця бы на школьным узроўні. Усялякія краўцоўвы, тожэбеларусы і пралетарскія маргілы - адна з самых небясьпечных слаёў грамадства на сёньня.
  • Valadzimir
    03.07.2026
    Віленчук, да ну! ... Нагадаю, што адзін вядомы непахісна-палымяны жорсткабеларусізатар старэйшага пакаленьня ўжо 30 год жорсткабеларусізуе Бруклін.
  • Ignis
    04.07.2026
    Віленчук, толькi мову i нiчога акрамя мовы. А калi нехта для зацiкавiцца гiсторыей Беларусi, то можа прайсцi курс менавiта для сябе. Бо з такiм падыходам патрэбна i матэматыку нанова вывучаць, i бiялогiю, i хiмiю, i фiзiку i мноства спецыяльных прадметау. I вось тады можа стацца так, што людзям прасцей будзе выкрэслiць беларускую мову, чым адмовiцца ад расейскай.
  • Найперш не галасі!
    04.07.2026
    Віленчук,
    1) ваш камент не вытрымае моўнага экзамену ні паводле стандартаў старажытнай мовы эпохі ВКЛ, ні паводле "тарашкевіцы", ні паводле нормаў сучаснай беларускай літаратурнай мовы.
    Мусім вас "пазбавяць" права голасу?
    2) калі з сучаснай беларускай літаратурнай мовай прасцей, бо яна ёсць, то з гістарычнай канцэпцыяў ў нас поўны швах: яе папросту няма.
    3) са старту заклікі да моўных рэпрэсій, забаронаў, пазбаўлення правоў....
    Вас саміх не ванітуе ад такога невуцтва ды бальшавізму?
  • Сафія Ангальт-Цэрбстская aka
    03.07.2026
    aka Кацярына другая (хто іх лічыць!) напісала:
    «Сии провинции, также и Смоленскую, надлежит легчайшими способами привести к тому, чтоб они обрусели и перестали бы глядеть как волки к лесу».
    А шклоўская быдлота толькі далучылася да гэтай мэты. Пасьпяхова, відавочна.
  • Шклоуски конюх
    03.07.2026
    Вот она цена мирных протестов с 1995 года
  • Valadzimir
    03.07.2026
    Шклоуски конюх , трэба было шабелькай памахаць і з пісталеціка пастраляць, як тое двойчы адбылося ў 19 ст.? Мяркую, тады, у "маладой" РБ з гэткімі "героямі" разабраліся б вельмі хутка і вельмі жорстка.
  • шклоуски конюх
    03.07.2026
    Valadzimir, ирония про «шабельки» — это щит для диванной трусости. Ровно 80 лет назад, в 1946 году, белорусские гимназисты и учителя с оружием в руках отстреливали советских карателей и держались годами! А такие умники, как ты, что 30 лет призывали «сидеть тихо и не провоцировать», привели к тому, что сегодня в Минске только 1,6% детей учатся на родном языке. У Украины в 2013 году получилось скинуть москалей, потому что они не боялись силового сопротивления. А ты можешь и дальше ждать, пока свободу тебе кто-нибудь просто так подарит.

    «Саюз беларускіх патрыётаў» (СБП) — 1946 год. Создан студентами и преподавателями Глыбокского и Поставского педучилищ (по сути, тогдашними гимназистами). Они давали присягу под Пагоней и вели подпольную борьбу против русификации и советской оккупации.

    Збройное сопротивление учителей и учеников (Яўген Жыхар и другие). Белорусский учитель Евгений Жихар собрал вокруг себя молодежь и вел жесткую партизанскую войну на Мядельщине и Поставщине — они буквально отстреливали дырявых кгбшников и коммунистических активистов с оружием в руках аж до середины 1950-х!


    Мядельско-Сморгонское подполье (Ростислав Лапицкий). Ученики старших классов и гимназисты вместе со своими идейными наставниками сопротивлялись коммунистам, громили пропаганду и готовились к силовому отпору.
  • Найперш не галасі!
    04.07.2026
    шклоуски конюх , шклоўска-коннае падполле калі ўжо здзівіць нас сваім гераізмам?

    Галашэнні пра подзвігі іншых прашу не прапаноўваць.
  • шклоуски конюх
    04.07.2026
    Найперш не галасі! , ты просто оправдываешь свою трусость, переводя стрелки на личные подвиги. Ты прекрасно понимаешь, что один человек не может в одиночку противостоять системе — для этого нужна организация, которой у таких, как ты, никогда не было и не будет, пока вы ищете оправдания своему бездействию. Еще в 1920-м гимназисты и учителя очищали целые города, отстаивая свое право на страну, а не сидели в чатах, ожидая «демократии». А ты можешь и дальше философствовать, пока русификация в Минске не достигнет 100%, а твои дети окончательно забудут, кто они такие. Твое «ожидание перемен» — это не гражданская позиция, это просто удобная капитуляция перед неизбежным.
  • Найперш не галасі!
    04.07.2026
    шклоуски конюх ,
    Дык што там са шклоўска-конным падполлем?
    На канюшні хоць сцяг павесілі?
    Была такая з'ява "Мірон", у 2020-м набыла усенародны размах.
    Але пра шклоўскую канюшню штосьці не чуваць.
    Хіба толькі языком мянціць каментах "як я ад іншых чакаю ўзброенага паўстанне".
    )))
  • смешна чуць
    03.07.2026
    што за бяда?
    нарадзіце тузін дзяцей і выгадуйце на роднай мове.
    ў мясцовай школцы адразу статыстыка падрасце.
    Аднак усе прапановы кшталту - няхай мянты прымусяць суседа так зрабіць, а я здалёк пагляджу.
  • жахлівы стакгольмскі (маскоўскі) комплекс
    03.07.2026
    смешна чуць, ЦАЛКАМ згодны, ВАЛЕТ ЦІ Пазьняк павіны тутэйшых ў хаце роднай мовай размаўляць, за руку нашых дзяцей завесці ў беларускія клясы ? Ў паважанага спадарства жахлівы стакгольмскі (маскоўскі) комплекс . З сябе трэба пачынаць дэкаланізацыю, са свайго асяроддзя
  • прапорщик или просто недоумок?
    03.07.2026
    вяртайцеся ў расеюшку. тамака вам сапраўдны "білет на СВО" вручЯт.
    дый рИбку дадут салёную. воблу.
    пост мортэм.
  • Квэбэк
    03.07.2026
    Беларусі варта пераймаць моўныя законы Квэбэка.

    Моўныя законы Квэбэка, якія рэгулююцца Хартыяю Французскак Мовы, прадугледжваюць, што французская мова з'яўляецца адзінай афіцыйнай і ўсеагульна прызнанаю моваю.

    Яны строга рэгулююць гандаль, публічныя шыльды, працоўнае месца й дзяржаўныя паслугі, патрабуючы ад прадпрыемстваў гарантаваць, што французская мова з'яўляецца найбольш распаўсюджанаю мовай у грамадзкім і аперацыйным жыцьці.
  • на нацыянальнай мове будуюць дзяржавы
    03.07.2026
    Квэбэк, "Квэбэка"
    Квэбэк калонія Канады, такія законы дзейнічаюць па усяму свету, усе нашы суседзі на нацыянальнай мове будуюць дзяржавы і кіруюць праз нацыянальную мову . Мы запаволіліся алеж мы рухаемся наперад тым самым шляхам
  • Вынікі беларушчыны
    03.07.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Свой дурань - горш за ворага
    04.07.2026
    Вынікі беларушчыны , вучыць дурняў, толькі сапсаваць.
    Яны хутчэй будуць і далей біцца ілбамі за беларушчыну, да поўнага знішчэння як іх мовы, так іх саміх як народа.
  • Факты пра ружовых поні
    04.07.2026
    Многім беларусам пофіг на беларускую мову, бо яны абруселыя, не толькі моўна. Нават актывісты новай апазіцыі за мяжой, не толькі бабарыканцы, гэта выбатны прыклад тожебелорусов, якія нават абураюцца, калі звяртаецца ўвага, чаму яны такія рускія.
  • Вырачэнцам
    04.07.2026
    Факты пра ружовых поні, а белым русскім дастаткова ведаць расейскую. Ужо з іх назвы гэтае зразумела.
  • 1994
    04.07.2026
    Як народ Беларусі захацеў, такую мае дзяржаву.
  • Кажым Ратуевіч
    04.07.2026
    Найперш гэта вынік «канапавага змагарства» – маўляў, навошта сістэмная праца што да культурніцтва, школьніцтва, утварэння камерцыйных сетак у памежжы ды інш. ініцыятывы, калі луканоміка «ВОС-ВОСЬ ЛЯСНЕ», згаладнелы народ зрыне рэжым і ўлада будзе наша. Вось тады-ы-ы дзяржава і зробіць усё неабходнае для беларушчыны.
    Адгаворкі нямоглікаў. Родная культура ў занядбанні адно праз нікчэмнасць яе носьбітаў. Слабое адмірае, калі не здольнае набрацца моцы.
  • А навошта
    04.07.2026
    Гэтыя працэнты? Усіх пад корань. Няхай Пушкіна чытаюць

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць