Комментарии к статье

Так выглядит жилой дом в Киеве, в который сегодня ночью попала российская ракета

  • Ёсіе
    02.07.2026
    Шаноўная рэдакцыя НН, не папала, а патрапіла.
  • не блытайце з украинскай мовай
    02.07.2026
    Ёсіе,
    пагугліце "slounik: патрапіць" і вы будзеце здзіўлены
    .
    попасть
    1) (куда-либо) трапіць папасці
    попасть на дорогу — трапіць (папасці) на дарогу
    домой мы попали поздно вечером — дамоў мы трапілі (папалі) позна ўвечары
    он доволен, что попал в университет — ён задаволены, што трапіў (папаў) ва універсітэт

    2) (в кого-что) папасці трапіць пацэліць
    стрелок попал в мишень — стралок папаў (трапіў, пацэліў) у мішэнь
    пуля попала мне в ногу — куля папала (трапіла) мне ў нагу
  • Нягугел
    02.07.2026
    не блытайце з украинскай мовай, В.Ластоўскі "Расійска-крыўскі (беларускі) слоўнік": "попадать (куды) - трапляць, трапляцца; лучаць, лучацца." М.Байкоў і С.Некрашэвіч "Беларуска-расійскі слоўнік": "Трапіць - попасть". "Папасць" у слоўніку няма, толькі "папас" - подножный корм".
  • не блытайце з украинскай мовай
    02.07.2026
    Нягугел, ---"Папасць" у слоўніку няма,---- паважаны, НЕ на расейскі лад - "папасці" )

    Падкажыце, калі ласка, колькі ў вас ёсць на паліцы кніг, напісаных паводле мовы слоўнікаў Ластоўскага і Байкова-Некрашэвіча ?
    .
    Некалі мне трапіўся артыкул, дзе абмярковалася кітайская мова і прычына, чаму Кітай нічога не робіць для пераходу на звычайную, "алфавітную" мову. Адна, ці не галоўная прычына, - еднасць праз адзіны стандарт іерогліфаў, для істотна адрозных іх рэгіянальных моваў (прачытанняў-вымаўленняў).

    ... а беларуская мова, якая аднесена да патэнцыяльна знікаючай, ідуць "жэстачайшыя" спрэчкі пра няправільнасць класічных моўных правілаў, згодна з якімі, на паліцы ў Нягугела 45 з паўсотні беларускіх кніг на ёй і напісаны.
    ... яшчэ я заўважыў, напрыклад, што для рэвалюцыянераў мовы ёсць норма напісаць "у аптэке", "на серваке",... і процьма спляжаных АЗОЎ мовы (
  • 1
    02.07.2026
    валодзька пуцін распачаў "второе полугодие". Такі ў яго план не спыняцца да канца, эскаліраваць. Ён ведае, што прайграў, але ўжо звар'яцеў і сам не спыніцца. Атакаваў "вайсковы аб'ект", пачвара. Трэба дапамагчы яму з "канцом".
  • Розьніца
    03.07.2026
    Украіна атакуе ваенныя аб'екты. Расея атакуе цывільныя дамы, аўтобусы й бяззбройных, безабаронных людзей.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць