Комментарии к статье

Белорус, которого подозревают во Франции в шпионаже, попытался объяснить, что делал возле завода дронов

  • Эксперт з канапы
    03.07.2026
    А што там наконт "прасунутага шпіёнскага абсталяваньня", якім ён нібыта здымаў беспілотнікі, пра якое пісалі ў папярэднім артыкуле? Наогул не зусім зразумела, што там адбылося. Дзе ён здымаў: на тэрыторыі заводу, ці звонку? Калі па за тэрыторыяй заводу, ды яшчэ і проста нейкі беспілотнік у небе, то якія могуць быць да яго пытаньні? Па ўсёй Эўропе распаўсюджана спотэрскае хобі: людзі стаяць пад узлётна-пасадачнай паласой (у тым ліку каля вайсковых аэрадромаў) з "прасунутым шпіёнскім абсталяваньнем" і фоткаюць самалёты ў найвышэйшай якасьці. Усе шпіёны?
  • Ну
    03.07.2026
    Эксперт з канапы, калі ў таго беларуса такое ж тлумачэнне (тыпу, "а што такога"), то ў яго ёсць добрыя шанцы незапланавана затрымацца ў Францыі не нейкі тэрмін. І гэта будзе правільна.
  • Эксперт з канапы
    03.07.2026
    Ну, каб пасадзіць кагосьці ў турму, трэба мець для гэтага ня толькі свае здагадкі і канспіралягічныя тэорыі, але і заканадаўчыя аргумэнты. Ці парушыў ён нейкі закон? Калі, напрыклад, ёсьць закон ня фоткаць вайсковую тэхніку, то ладна. Чамусьці, калі ў Беларусі людзей за фоткі расейскіх калён арыштоўвалі, усе абураліся: "Як так, ну сфоткалі вайсковую тэхніку на дарозе, у адкрытай грамадскай прасторы, які закон парушылі?". Ці нават не расейскіх калён у 2022, у вось цяпер за фоткі БПЛА над гомельскай вобласьцю. У тут такая ж сітуацыя, толькі ў Францыі — і вы рукамі пляскаеце ад таго, што суайчыньніка ў турму саджаюць. У небе над горадам ляціць беспілотнік — у цябе ня вынікне думка: "О, ніфіга сабе, дай сфоткаю"? Нават калі ён знаходзіўся каля заводу, і што? Зноў жа, споттэры, якія стаяць пад аэрапортам (і ўсе пра іх ведаюць) і фоткаюць самалёты — тэрарысты? У тым ліку вайсковыя самалёты фоткаюць і выкладваюць на адпаведныя сайты (і ўсе пра гэта ведаюць і дазваляюць). А тут мужыка схапілі толькі за тое, што ён беларус, а значыць шпіён. Альбо хай зробяць адпаведны закон, які забараняе фоткаць тэхніку, альбо хай зробяць No Camera зону вакол такіх аб'ектаў і развесяць шыльды, якія гэтую зону пазначаюць. А проста называць шпіёнам і саджаць у турму мужыка, які нікуды не пралазіў, нічога не парушаў, а проста зьняў на тэлефон дрон над горадам — ня можна!
  • Эксперт з канапы
    03.07.2026
    Ну, трэба быць ёлупням, каб у сучасным сьвеце спадзявацца на тое, што нешта, што знаходзіцца на адкрытай прасторы, можа заставацца ў тайне. Тэлефон з камерай ёсьць у кожнага, інтэрнэт дазваляе пераслаць відэа адразу ж на іншы канец сьвету. Хаціце, каб ваш ультрасакрэтны беспілотнік ніхто не ўбачыў, не запускайце яго, бл*ць днём у горадзе. Едзьце на вялікі агароджаны палігон і тэстуйце там. Хаціце, каб ніхто не даведаўся, што вырабляецца на вашым заводзе, хаця б забараніце афіцыйна яго фоткаць, а лепш падбайце пра высокі бятонны плот, а яшчэ лепш будуйце яго пад зямлёй, бо спадарожнікавыя здымкі высокай раздзяляльнасьці пры неабходнасьці робяцца ў любы час пры добрым надвор'і. Няма сёньня ананімнасьці ні для звычайных людзей, ні для дзяржаўных таямніц, прачніцеся. І, арыштаваўшы зяваку, які, нічога не парушыўшы, сфоткаў самалётык, можаце пахваліцца перад начальствам за "контрвыведку" і барацьбу са "шпіянажам", але рэальную праблему гэта ніяк ня вырашыць. Гэта як ад холада закрываць фортачку пры там, што ў цябе няма сьценаў
  • Ну
    03.07.2026
    Эксперт з канапы , па-першае, вы занадта ўпарта паўтараецца тэзіс пра "над горадам", "у горадзе". Насамрэч (цытата з артыкула): "ў прамысловай зоне камуны Лабеж на паўднёвы ўсход ад Тулузы". Вы асабіста даўно шукалі шынамантаж у прамысловай зоне за горадам?
    Па-другое, вы бачыце толькі тое, што хочаце бачыць. Напрыклад, тое, што да гэтага на тэрыторыю завода кідалі бутэлькі з сумессю Молатава, вы вырашылі ў сваёй абарончай прамове не заўважаць. Сумняюся, што пасьля тых выпадкаў там не з'явілася нейкая ахоўная зона (накшталт "праход забаронены").
    Па-трэцяе, заснятае гэты чэл вырашыў даслаць менавіта свайму сыну-студэнту, каторы - о, справа выпадку - вучыцца менавіта ў расее.
    Ці не зашмат супадзенняў, таварыш адвакат?
    Па-чацвёртае, ў далоні я пакуль не плёскаю. Зразумела, што на месцы будуць праводзіць дадатковыя следчыя дзеянні. Але ж пакуль іх напісанага я зрабіў свае вывады. Я вам іх не навязваю. А параўноўваць такіх @лупняў з тымі, каго пасадзілі па справе Гаюна - такое сабе.
  • Эксперт з канапы
    03.07.2026
    Ну, слова "промзона" не азначае сакрэтную мясцовасьць з трубамі, заводамі і вышкамі з кулямётчыкамі. Асабліва ў Эўропе. Толькі што знайшоў на Гугл картах гэтае месца (раю паглядзець і вам). Там ёсьць і панарама вуліцы. Гэтая "прамзона" — звычайны эўрапейскі прыгарад, дзе амаль няма жылых дамоў, але ёсьць розныя кампаніі, магазіны, вялізарны гандлёвы цэнтр, чыгуначная станцыя. Сам завод прадстаўляе сабой нічым не агароджаны непрыкметны невялічкі будынак-склад, як дзясяткі падобных складоў навокал, проста нейкая каробка каля дарогі з паркоўкай і г.д. Проста насупраць гэтага будынку стаіць нейкі музей керамікі, магазін алкагольных напояў і дылерскі цэнтр Шкоды. Непадалёк піцэрыя, кафэ, яшчэ адзін дылерскі цэнтр, магазін б/ушных аўто, велатавары і г.д, да агромнага гандлёвага цэнтру мэтраў 500.
    Карацей, гэта самы звычайны жывы горад, дзе ходзіць шмат людзей, а сам завод — проста бязлікая каробка ў гэтым горадзе, якая нічым не адрозьніваецца ад звычайнага офісу/складу кампаніі. Так што мужык ну ніяк ня мог нічога парушыць тым, што сфоткаў дрон, які лятаў над горадам. І такіх мужыкоў, хто фоткаў гэтыя дроны, там сотні. Дарэчы, фоткі дронаў кампанія сама выклала на Гугл карты 4 дні таму.

    А тое, што ў беларуса сын у Расеі вучыцца... Вы каго хаціце здзівіць гэтым фактам?) У нас палова краіны ў Расеі працуе альбо вучыцца (на жаль). І скінуць відэа сыну зь якім-небудзь тэкстам кшталту: "Глядзі, у нас у Францыі таксама дроны лятаюць" — нібыта даволі лагічна.

    І зноў жа, раз яны такія сакрэтныя, то чаму ня робяць дроны дзесьці ў сакрэтным месцы, і навошта запускаюць іх днём у горадзе, а потым здзіўляюцца, што хтосьці іх сфоткаў? Ну і самі выкладваюць фоткі ў гугл

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць