Выніковасць нападнікаў залежыць ад дастаўшчыкаў мяча. Таму не Кейн з Холандам, а паўабарона вырашыць, у Англіі яна больш якасная. На аднаго Эдэгора - Сака, Андэрсан, Бэлінгэм, Райс і замены на флангі Эзе, Мадуэке. Паўразабраную Бразілію было лёгка прайсці, як аказалася, але Англія - каманда больш высокага ўзроўню, 65/35 ацэньваю шанцы на яе карысць. І яе праход у топ-4 будзе чарговым адлюстраваннем аб'ектыўнай рэчаіснасці сучаснага футбола. Ужо прайшлі Францыя (ліга клуба-пераможцы ЛЧ), Іспанія (ліга двух найбольш пазнавальных клубаў у свеце), туды ж яшчэ Англію (найбагацейшы чэмпіянат свету) і Аргенціну (кузня кадраў для еўрапейскіх топаў і дзеючы чэмпіён свету). І тады расклад будзе адпавядаць стану рэчаў, пра пашырэнне можна будзе забыцца (сумная масоўка не сапсавала фінальную частку), і пераможа сапраўды наймацнейшы.
Haaland - па-беларуску чытаецца Голан. "Холанд" пішуць расейцы, бо не маюць двух "Г". У беларускай мове ўжываць такі варыянт недарэчы (тое самае, што пісаць Хітлер або Хамбург).
Викинг против англосакса: Холанд и Кейн выводят Норвегию и Англию на последний бой
Я за Кейна!