Комментарии к статье

«Положили тело на асфальт и решили отдохнуть». Минчанка возмущена государственной ритуальной службой

  • ЯМыОМОН
    26.07.2026
    Попахивает заказной статьей в интересах частных ритуальных агентств. Я тоже хочу рассказать про одтн случай, как у близкого друга умерла теща. Не успел остыть труп, как через пять минут после приезда медиков и силовиков раздался звонок от агента частного ритуального агентства. Друг хотел обратиться в государственную службу на Ольшевского, но частники начали пугать и отговаривать в таком же духе, как в этой статье. А по итогу похороны ему обошлись в два раза дороже: каждому в карман заплати. А один мой знакомый тоже работает в частном ритуальном агентстве и рассказывал, как там они издевались над трупами. В общем, все сложно и индивидуально.
  • Не мешайте селюкам баблом сорить
    26.07.2026
    ЯМыОМОН, Покупать авто дороже дома, в котором живешь - здесь национальный вид спорта и смысл, к чему нужно стремится.
  • ывлыоытфолды
    26.07.2026
    200 кг тело, еще удивляться, что несли его не так как хотела))))
  • Выпадак неардынарны
    26.07.2026
    Выпадак неардынарны. 5 чалавек фізічна не могуць несці 200 кг на руках. Жанчыне трэба было паклапаціцца заранёў аб здароўі бацькі - прывесці яго вагу ў норму. Тады і хаваць лягчэй, і ў труну памесціцца, і ў печку крэматорыя.
    А можа б увогуле не памёр, а жыў далей, здаровы і радаваў дачку.

    Наконт прыватнікаў - любы капрыз за вашы грошы. Не буду фантазіраваць, якім чынам утрамбавалі цела, каб яно ўлезла ў печ. Яўна што печ пад яго памеры не перабудоўвалі. Але ёй як раз нармальна, што цела ці то падрэзалі, ці яшчэ штосьці зрабілі, каб падраўняць пад параметры печы.

    Прэтэнзіі неабаснаваныя, я лічу.
    Ёй трэба было аплаціць дзве брыгады па 5 чалавек, ці заказаць які пад'ёмны кран, ня ведаю...
    Супрацоўнікі таксама не павінны дзеля яе прэвышаць нормы пад'ёму цяжкасцяў. Пра іх, жывых людзей яна падумала? Што яны інвалідамі могуць застацца, калі надарвуцца? Сумленне не будзе яе мучыць? Ці яна думае толькі пра сябе?

    А ўявіце, як нашы продкі хавалі сваіх родзічаў самі....Самі ямы капалі, самі цягнулі на санках...
    Няхай дзякуй скажа, што ў 21 стагоддзі жыве і ёсць спецыяльныя службы, якія робяць гэтую страшную і брудную працу за яе.
  • Cardiologist
    26.07.2026
    Ага, праз хваробу сєрца..
  • І адпачыць нельга?
    26.07.2026
    'паклалі цела проста на асфальт і вырашылі адпачыць'
    А супрацоўнікам трэба было надарвацца, атрымаць інфаркт і памерці на месцы ўсёй брыгадзе?
  • Усе вінаватыя
    26.07.2026
    Раскарміла хворага бацьку да 200 кілаграмаў, цяпер усе вінаватыя....
  • ЯНКА
    26.07.2026
    Вось таму, чытачочкі й пісары, н. і н., гэтага сайтыка, займайцеся фізкультураю й сачыце за сабою. Каб у труне выглядаць больш-менш прыстойна! Такую думку я заўважыў у камэнтах, і яна не пазбаўленая сэнсу. :)
  • хмс
    27.07.2026
    ЯНКА, маці неяк стрэла словамі - вось, худнею.. бо памру - не змогуць вынесці труп )
  • Трохі пра іншае
    26.07.2026
    Бываюць падобныя сітуацыі, калі выклікаюць "Хуткую" на пацыента з падобнай вагой, якога трэба шпіталізаваць, самастойна пацыент ісці не можа, родныя таксама не могуць дапамагчы вынесці хворага з кватэры. Сітуацыя ўскладняецца, калі хворы жыве ў шматпавярховіку. Медыкі таксама не ў стане транспарціраваць на сабе гэтага чалавека да аўтамабіля "Хуткай". Ды і ў стацыянары не так проста аказваць медычную дапамогу такім пацыентам. Па інструкцыі медыкам дазволена звяртацца ў МНС (Міністэрства надзвычайных сітуацый) за дапамогай у транспарціроўцы хворага ў стацыянар. А лепш за ўсё сачыць усё ж за вагой. Калі сам пацыент не ў стане па якойсці прычыне гэта рабіць, то трэба гэтым займацца родным і блізкім.
  • ЯНКА
    27.07.2026
    -
    Хамса,
    ⏳няхай (вашу – выдалена) ваша маць жыве доўга й яшчэ Вас перажыве! Але, калі што, прасачыце, каб яе транспартавалі ня два, а чатыры й лепей шэсьць чалавек.

    ⚰️ А то быў яксьці напужаўшы мяне выпадак. Трэ' было вынесьці труну зь нябожчыкам з трупэрні ў катафаўк-фургон. Удвох. І нічога б тутака такога, каб не асфальт тады, прыгожанька пакрыты праз мароз пасьля адлігі слоем льду. Ну, ок, нясём мы з шоферам, а мяне аж разьдзірае страх: вось зараз, мрою, пасьлізнуся, труна з рэхам стукне аб гэны ледзяны асфальт, века адскоча, нябожчык вываліцца й весела паедзе ўбок. А потым за мной умітуські будуць бегчы пахавальная агентка, санітары й шофер, усе белыя, як тэй нябожчык...
    -

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць