Грамадства11

Жыхары Гродна: Свініну шукаюць у багажніках, як наркотыкі

Аляксандр Лукашэнка прызнаў, што некаторыя чыноўнікі паводзяць сябе па-хамску, прымушаючы людзей знішчаць свіней у сувязі з эпідэміяй афрыканскай чумы свіней (АЧС). Карэспандэнт БелаПАН спытаў у жыхароў Гродна, як яны ацэньваюць дзеянні ўлады ў гэтай сітуацыі.

«Я думаю, калі забіваць свіней, то патрэбны санэпідэмічны кантроль, думаю, што лячэння ад гэтай чумы няма. Нічога ў нас не пад кантролем! Як можна кантраляваць прыватны сектар, напрыклад? Ніяк. Яны проста прымушаюць забіваць свіней і ўсё. І потым мы гэтае мяса ядзім. Я не ведаю, як з гэтым змагацца. У нас чыноўнікі проста такія, і што зрабіць? Мы ж не пойдзем супраць улады…»

«Па-мойму, трэба было раней пачынаць змагацца з гэтым, як у тым годзе — калі праводзілі вучэнні».

«Чыноўнікі таксама людзі, і я думаю, што яны могуць і перагінаць палку — з жадання паказаць працу».

«Мае карані ў вёсцы. Там сапраўды было такое, што забівалі ўсіх свіней на падворку. Гэта літаральна месяц таму, у Шчучынскім раёне было, я быў на вёсцы. Я з чыноўнікамі не размаўляў, але гэта іхняе ўказанне. Сам бы ніхто сваю скаціну не забіваў, я так разумею».

«Я асабліва не ўнікаў у сітуацыю з гэтай чумой, але я думаю — у нас строга з гэтым: кагосьці пакараюць, калі трэба, санкцыі прымуць».

«Перагінаюць, канечне, таму што з вёскі не прывезці ўжо ні кавалачка мяса. Кантралююць дарогі да гораду, усё адбіраюць. Калі штосьці ўбачаць, то — як кантрабанду наркотыкаў — тое ж самае, штрафныя санкцыі. Калі свініна свая-то павінна быць правераная, з дакументамі. Багажнікі правяраюць, нават у запасное кола ў багажніку залезлі. Майго таварыша аштрафавалі».

«Мае бацькі ў Свіслацкім раёне пакуль трымаюць: не прыходзілі, не папярэджвалі, у нас пакуль спакойна ў вёсцы. Ведаю: дзе ёсць свінакомплексы, там у радыусе пяці-дзесяці кіламетраў папярэджваюць, каб самі забівалі, таму што могуць прыйсці і прымусіць…»

Каментары1

Цяпер чытаюць

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

Расіяніна, які жыў у Жлобіне, асудзілі па трох палітычных артыкулах за каментары ў тэлеграме

Пяць вежаў да неба: як вядзецца будаўніцтва міжнароднага фінансавага цэнтра ў Мінску8

Заміроўская: Пакуль я не пішу кнігі12

Трамп хоча, каб Інфанціна стаў генеральным сакратаром ААН13

Гэтая расліна адпужвае камароў не горш за самую папулярную хімію7

Егіпет уводзіць электронныя візы. Як сістэма будзе працаваць для беларусаў?

На Беларусі быў яшчэ адзін крыж, падобны да крыжа Еўфрасінні Полацкай. Што з ім стала?18

Сырскі: У якім бы статусе я ні быў, я буду служыць Украіне да Перамогі4

У Армавіры ў выніку атакі беспілотнікаў гарыць нафтабаза

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць