Улада33

Лукашэнка і Нікаліч зрабілі сумесную заяву

 Сумесная заява прэзідэнтаў Беларусі і Сербіі Аляксандра Лукашэнкі і Томіслава Нікаліча была прынята сёння ў Бялградзе.

Як паведамляе прэс-служба беларускага кіраўніка, у ходзе перамоў, праведзеных «у атмасферы сяброўства, паразумення і высокага даверу», кіраўнікі Беларусі і Сербіі абмеркавалі стан і перспектывы сербска-беларускіх адносінаў, абмяняліся меркаваннямі па актуальных міжнародных і рэгіянальных пытаннях.

Лукашэнка і Нікаліч заявілі аб узаемнай зацікаўленасці ў далейшым падтрыманні рэгулярнага двухбаковага палітычнага дыялогу на вышэйшым і высокім узроўнях, дынамічным развіцці міжпарламенцкіх сувязей, удасканальванні дзейных і стварэнні новых механізмаў сербска-беларускага ўзаемадзеяння ў гандлёва-эканамічнай сферы, пашырэнні дагаворна-прававой базы супрацоўніцтва.

Кіраўнікі дзяржаў падкрэслілі прыхільнасць дзвюх краін да выканання агульнапрызнаных норм міжнароднага права, мэтаў і прынцыпаў ААН, умацавання цэнтральнай ролі ААН у вырашэнні ўсяго комплексу пытанняў па падтрыманні міжнароднага міру і бяспекі, процідзеяння сучасным выклікам і пагрозам, мірнага ўрэгулявання міжнародных канфліктаў і спрэчак.

«З задавальненнем адзначана паслядоўная падтрымка Рэспублікай Беларусь суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Рэспублікі Сербія і неабходнасць выпрацоўкі ўсёабдымнага і ўзгодненага рашэння ў дачыненні да Косава і Метохіі, значнасць палітычнага дыялогу Беларусі і Прышціны для дасягнення стабільнасці ў рэгіёне», — падкрэсліваецца ў паведамленні прэс-службы.

У кантэксце старшынства Сербіі ў АБСЕ ў 2015 годзе прэзідэнты выказалі гатоўнасць дзвюх краін пашыраць супрацоўніцтва ў межах гэтай еўрапейскай арганізацыі ў мэтах забеспячэння раўнапраўнага і збалансаванага дыялогу па пытаннях бяспекі і супрацоўніцтва пры захаванні прынцыпаў, на якіх грунтуецца Хельсінкскі заключны акт, а таксама ў якасці асноўнага — прынцыпу кансенсусу. Прэзідэнты таксама выказаліся на карысць далейшага павышэння эфектыўнасці АБСЕ і працягу працэсу міжнародна-прававога афармлення гэтай арганізацыі.

У заяве падкрэсліваецца ўзаемная перакананасць, што «толькі бесперашкодны, раўнапраўны і канструктыўны дыялог можа садзейнічаць урэгуляванню міжнародных рознагалоссяў», а таксама прыхільнасць да сумесных намаганняў для стварэння ўмоў для такога дыялогу.

Прэзідэнты выказалі задавальненне станоўчай дынамікай развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва і выказаліся за паглыбленне двухбаковых сувязей у розных сферах.

Лукашэнка і Нікаліч адзначылі новыя магчымасці развіцця гандлёва-эканамічных адносінаў, якія прадастаўляе членства Беларусі ў Мытным саюзе і Адзінай эканамічнай прасторы, падкрэслілі значэнне пагадненняў аб свабодным гандлі, якія Сербія заключыла з дзяржавамі — членамі МС і выказалі зацікаўленасць у далейшым усебаковым паглыбленні гандлёва-эканамічных адносінаў у межах названай інтэграцыйнай структуры. 

Кіраўнікі дзяржаў таксама заявілі аб намеры забяспечыць эфектыўную рэалізацыю дасягнутых дамоўленасцей у мэтах актывізацыі двухбаковых адносінаў паміж Беларуссю і Сербіяй на прынцыпах узаемнай павагі і раўнапраўнага партнёрства.

Каментары3

Цяпер чытаюць

«Мне хацелі кампенсаваць каля 10% ад кошту пагарэлага». Як беларускія прадаўцы на Вайлдберыз вырашаюць вогненныя праблемы7

«Мне хацелі кампенсаваць каля 10% ад кошту пагарэлага». Як беларускія прадаўцы на Вайлдберыз вырашаюць вогненныя праблемы

Усе навіны →
Усе навіны

У падмаскоўным Каледзіне пасля атакі дронаў гарыць склад лагістычнай кампаніі 3PL1

Пад Салігорскам 22‑гадовы хлопец на Mercedes пайшоў на абгон. І забіў сябе і 18‑гадовую дзяўчыну4

У Азербайджане асудзілі групу журналістаў. Яны атрымалі да 15 гадоў зняволення8

Студэнты пабудавалі першую ў свеце машыну хуткай дапамогі на сонечнай энергіі4

«Зноў смяюся і жартую». Гісторыя Ганны Скрыган, якая вярнулася ў прафесію эколага пасля турмы

«Надзея Сцяпанаўна». Мікіта Найдзёнаў апублікаваў паэму, якая нарадзілася ў Жодзінскай турме. Такога паэтычнага эпасу ў беларускай паэзіі ХХІ стагоддзя яшчэ не было6

Замест заяўленых шматдзетных сем'яў у новабудоўлю ў Мінску засяляюць ахоўнікаў Лукашэнкі19

Назвалі дату адкрыцця новага моста цераз Прыпяць2

Людзі на паўночнай Чарнігаўшчыне: У нас няма нянавісці да беларусаў, мы з імі перамяшаныя. А да Расіі ёсць8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мне хацелі кампенсаваць каля 10% ад кошту пагарэлага». Як беларускія прадаўцы на Вайлдберыз вырашаюць вогненныя праблемы7

«Мне хацелі кампенсаваць каля 10% ад кошту пагарэлага». Як беларускія прадаўцы на Вайлдберыз вырашаюць вогненныя праблемы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць