Меркаванні2424

Мітрапаліт Павел: Пісанне ў сацсетках супярэчыць праваслаўнай традыцыі

фота Кірылы Хілько

Манахам не варта заводзіць асабістыя акаўнты ў сацсетках.

Такое меркаванне выказаў у аўторак, 20 студзеня, журналістам Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усёй Беларусі.

«Навошта тады чалавек пайшоў у манастыр? Губляецца самы галоўны прынцып манаства. Таму я лічу, што манах не павінен прымаць у гэтым удзел. Калі манах хоча прымаць удзел у садзейнічанні нейкім людзям, то ў яго ёсць метад — малітва. Як Сергій Раданежскі мірыў князёў, якіх ён ніколі не бачыў і не чуў? Бо тады не было сацсетак і тэлефонаў. Сергій маліўся за іх», — сказаў мітрапаліт Павел.

Іерарх узгадаў 1978, калі ён прыйшоў у манастыр.

У той час аднаго манаха выгналі адтуль за тое, што ён купіў у Кіеве тэлевізар, гэта лічылася амаральным. Ён таксама распавёў аб сваім служэнні ў Пскова-Пячэрскім манастыры ў 1980-х. Манахі, якія не глядзелі тэлевізар, усё роўна ведалі апошнія навіны: «Не ведаю, адкуль яны чэрпалі інфармацыю, але ў іх 100% тады не было тэлефонаў і тэлевізараў, а тым больш інтэрнэту. Відаць, людзі прыходзілі і расказвалі ім».

«Інтэрнэт, вядома, вельмі важны, цікавы сродак камунікацыі.

Але, на жаль, сёння ён становіцца для людзей велізарнай спакусай», - сказаў мітрапаліт. Яшчэ ў гады яго служэння ў Разанскай вобласці да яго прыходзілі бацькі, дзеці якіх былі залежныя ад сацсетак.

«Ён ведае толькі халадзільнік, туалет і камп'ютар. Ён нікуды не выходзіць з дому», - канстатаваў мітрапаліт.

У адным з выпадкаў дзяўчына скінулася з 11-га паверха пасля таго, як пасварылася з хлопцам. Пры гэтым у рэальным жыцці яна з ім ніколі не сустракалася, а мела зносіны толькі ў сацсетках. Аднойчы ён ёй паведаміў, што больш яе не любіць, пасля чаго і быў суіцыд. «У Разані я атрымліваў шмат прашэнняў ад бацькоў па завочным адпяванні. Дзеці сканчаюць жыццё самагубствам», - дадаў іерарх.

Экзарх падкрэсліў, што ў сацсетках часам адбываюцца досыць дзіўныя рэчы, «яны не звязаны з праваслаўнай традыцыяй, гэта, напрыклад, дзённікі ў сацсетках».

Паводле яго слоў, адна справа, калі публікуюцца дзённікі падзвіжніка пасля яго смерці, як гэта было ў выпадку святога Іаана Кранштацкага. «Людзі даведаліся яго ўнутраны свет, настрой, стан. Ён пісаў свае патаемныя думкі, з іх мы зразумелі, што гэта сапраўды быў святы падзвіжнік. А тут раптам пішуць, што пайшоў учора ў краму і ўбачыў таго і таго. Усе распавядаюць, выкладваюць і ўвесь свет гэта абмяркоўвае. Не ведаю нават, як гэта назваць. У людзей знікла пачуццё цноты, няма схаванага. Няўжо трэба перад усім светам раскрываць усяго сябе?» — задаўся пытаннем мітрапаліт.

Ён сказаў таксама, што прынцыпова не глядзіць рэкламу і не рэгіструецца ў сацсетках.

«Я гляджу навіны, нашы рэлігійныя перадачы», — удакладніў экзарх. Мітрапаліт дадаў, што ў Разані былі такія выпадкі, калі святар з ім гутарыў пра нешта, а потым гэтая прыватная гутарка выкладвалася ў сацсетку.

«Ну, гэта ж нонсэнс нейкі. Я запрашаю на працоўную сустрэчу. Нельга ж так рабіць (выкладваць у сацсетку)», - падкрэсліў епіскап

Каментары24

Цяпер чытаюць

«Я так далёка забралася. Шкада толькі, што не магу паказаць гэта тату». Як жыве дачка Паўла Шарамета праз 10 гадоў пасля яго гібелі7

«Я так далёка забралася. Шкада толькі, што не магу паказаць гэта тату». Як жыве дачка Паўла Шарамета праз 10 гадоў пасля яго гібелі

Усе навіны →
Усе навіны

Тысячы людзей глядзяць на «Дынама» фінал чэмпіянату свету. Нехта разгарнуў вялікі расійскі сцяг22

Трамп глядзіць фінал чэмпіянату свету ў зашклёнай VIP-ложы3

Прадстаўнік Узброеных сіл: На вайсковую адукацыю паступаюць і хлопцы, якія набіраюць 400 балаў з 400 магчымых5

Даходы ФІФА ад правядзення чэмпіянату свету 2026 года складуць рэкордныя $15 млрд5

У Грузіі турыстцы зламалі нос за «рускую мову», кажа яе сяброўка ВІДЭА38

У Польшчы расце колькасць нападаў на ўкраінцаў22

Сяргей быў у Полацку без месца жыхарства. Маёмасці не меў ніякай, то сын праз суд выбіваў хаця б бацькаў вайсковы заробак2

Эпоха «вечных звальненняў» — эксперты патлумачылі новую стратэгію ў IT-сектары6

У Барысаве разборкі за сына скончыліся панажоўшчынай

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я так далёка забралася. Шкада толькі, што не магу паказаць гэта тату». Як жыве дачка Паўла Шарамета праз 10 гадоў пасля яго гібелі7

«Я так далёка забралася. Шкада толькі, што не магу паказаць гэта тату». Як жыве дачка Паўла Шарамета праз 10 гадоў пасля яго гібелі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць