Расійская спявачка вучыцца завочна ў недзяржаўным Інстытуце сучасных ведаў у Мінску. Спецыяльнасць — «музычнае мастацтва».

— Я перыядычна прыязджаю, раз на паўгода, і мы сустракаемся з выкладчыкамі, яны задаюць пытанні. Я насамрэч рыхтуюся, бо здала гісторыю Беларусі на адзнаку «васьмёрка», — прыводзіць яе словы «Камсамолка».
Пры гэтым у дасягненні такога выніку спявачцы дапамагло яе гастрольнае жыццё: «Я сапраўды вельмі часта бываю ў Беларусі, была ў многіх гарадах і па магчымасці стараюся пачытаць у інтэрнэце гісторыю горада — год заснавання, колькасць насельніцтва. Увогуле, мне гэта цікава. Таму лічу, што адзнака была заслужанай».
Раней Буланава расказвала, што падштурхнула яе паступіць у ВНУ: «Гэта для душы, але і для будучага звання «Народны артыст» таксама добра. І ўвогуле, мне вельмі цікавыя гэтыя дысцыпліны. Мне сапраўды гэта падабаецца. Я нават проста сяджу ў інтэрнэце і шмат чытаю артыкулаў на гэтую тэму».
Спявачка таксама расказвала, што яе цягне да ведаў. Паводле яе слоў, такія напрамкі, як псіхалогія, гісторыя мастацтва, гісторыя жывапісу, яна планавала вывучаць ужо даўно. Аднак шчыльны гастрольны графік не даваў такой магчымасці. Цяпер жа навучанне для спявачкі арганізавалі па індывідуальнай праграме.
— Я буду перыядычна прыязджаць у Мінск, сустракацца з выкладчыкамі, — расказвала Таццяна.
-
«Больш за год Святлана цяжка хварэла, але нават падчас хваробы не скардзілася» — Катынскі музей адгукнуўся на смерць Святланы Курс
-
У постапакаліптычным вестэрне Guns of Eschaton будзе беларуская мова. Лакалізацыю прафінансавалі два беларусы
-
У Нарвегіі адкрылі новы мемарыял ахвярам тэрактаў Брэйвіка. На ім — кулік з камянёў
Каментары
Ну да, тут непонятно, хорошо это, что она получила восьмёрку, потому что она теперь знает историю нашей страны, или плохо, потому что она могла получить восьмёрку за лукашистские нарративы.