У Нарвегіі адкрылі новы мемарыял ахвярам тэрактаў Брэйвіка. На ім — кулік з камянёў
За некалькі дзён да 15‑й гадавіны самага крывавага тэракту ў мірнай гісторыі Нарвегіі ў Осла адкрылі новы нацыянальны мемарыял у памяць пра 77 чалавек, забітых ультраправым тэрарыстам Андэрсам Брэйвікам. Яго аўтары хочуць, каб помнік не толькі захоўваў памяць пра ахвяр, але і стаў сімвалам супрацьстаяння экстрэмізму.

22 ліпеня 2011 года Нарвегія перажыла найбуйнейшы тэракт у сваёй найноўшай гісторыі. Спачатку неанацыст Андэрс Брэйвік падарваў аўтамабіль каля ўрадавага квартала ў Осла, забіўшы восем чалавек. Неўзабаве пасля гэтага ён прыехаў на востраў Утоя, дзе адбываўся летнік моладзевага крыла левацэнтрысцкай Нарвежскай працоўнай партыі (AUF), і адкрыў агонь па яго ўдзельніках. У выніку загінулі яшчэ 69 чалавек, спрэс юнакі і падлеткі. Сотні атрымалі раненні.
Як паведамляе Бі-бі-сі, у нядзелю ў сталіцы Нарвегіі адбылося адкрыццё новага мемарыяла, прысвечанага ўсім 77 ахвярам трагедыі. На цырымоніі прысутнічалі тыя, хто выжыў падчас нападу, сваякі загінулых, наследны прынц Хокан і прадстаўнікі ўрада.
Мемарыял пад назвай Upholding («Падтрымка») размешчаны ў абноўленым урадавым квартале Осла, непадалёк ад месца, дзе ў 2011 годзе адбыўся выбух.
Як паведамляе дзяржаўная арганізацыя KORO, якая адказвае за мастацкія праекты ў грамадскіх прасторах Нарвегіі, аснову мемарыяла складае вялікі сталёвы каркас, які раней выкарыстоўвалі для пераносу манументальнага твора Пабла Пікаса «Рыбакі».

Праца знаходзілася на сцяне аднаго з будынкаў урадавага квартала Осла, пашкоджанага падчас тэракту 2011 года. Калі будынак зносілі, фрагмент бетоннай сцяны з выявай выразалі і перанеслі, а сам каркас стаў часткай новага мемарыяла.
Ён падтрымлівае 12‑метровую каменную мазаіку з выявай рачнога куліка, чароту і галін, якія адбіваюцца ў водах возера Цюрыф'ёрд, на якім размешчаны востраў Утоя. На мемарыяле выгравіраваныя імёны ўсіх 77 загінулых.
Аўтар працы, мастак Маціяс Фалдбакен, расказаў, што выбраў гэтую птушку пасля таго, як убачыў яе на Утоі. Паводле яго слоў, мемарыял мае дзве мэты: ушанаваць памяць ахвяр і нагадваць грамадству пра неабходнасць абараняць дэмакратыю ад ультраправых ідэалогій, якія натхнілі тэрарыста.

Завяршыць мазаіку дапамагалі самі нарвежцы. На працягу трох тыдняў каля дзвюх тысяч чалавек — тыя, хто выжыў пасля тэракту, родныя загінулых, падлеткі і іншыя ахвотныя — разам з мастаком выклалі апошнія сем тысяч камянёў. Апошні з іх паклала кіраўніца Нацыянальнай групы падтрымкі пасля падзей 22 ліпеня Мерэтэ Стамнесгаген, чыя дачка загінула на востраве Утоя.
У 2012 годзе Андэрса Брэйвіка асудзілі да 21 года пазбаўлення волі. Гэта максімальны тэрмін, прадугледжаны нарвежскім заканадаўствам. Аднак яго могуць бестэрмінова падаўжаць, калі асуджаны працягвае ўяўляць небяспеку для грамадства.
За гады зняволення Брэйвік неаднаразова спрабаваў праз суд змяніць умовы свайго ўтрымання. Ён часткова выйграў пазоў аб парушэнні правоў чалавека ў 2016 годзе, але гэта рашэнне пазней адмянілі. У 2022 годзе суд адмовіў яму ва ўмоўна-датэрміновым вызваленні, прызнаўшы, што ён не змяніўся і застаецца небяспечным. У 2024 годзе таксама быў адхілены яго пазоў супраць дзяржавы, у якім ён сцвярджаў, што ізаляцыя ад іншых вязняў парушае яго правы.
Каментары
Представьте себе памятник жертвам давки на Немиге в виде вороны, оттого, что художник увидел на этом месте ворону. Или пробегашую собаку.
Горе-художника и компашку заказчиков, распиливших на этой халтуре 100500 миллионов крон бюджетных денег, посадить в тюрьму, только белорусскую, а не норвежскую. В норвежской в камере как у Брейвика, я сам готов посидеть годик-другой. Я все равно интроверт, из дома выхожу неохотно, так что годик-другой взаперти не проблема. Мой съемный апартамент не такой просторный,как камера у Брейвика, тренажеры как у него у меня точно некуда ставить, и я плачу 600 евро за него, а у Брейвика жилье и питание бесплатно. Может, поехать в Осло, облить эту халтуру краской, чтоб меня посадили в норвежскую тюрьму? ;)
........зона нары и шконка?
))))))))))))))
а у меня символ свободной Франции