Міжнародная шахматная федэрацыя (FIDE) адмяніла ўсе абмежаванні, якія раней дзейнічалі ў дачыненні да Беларускай шахматнай федэрацыі.

Адпаведнае рашэнне прыняла Рада FIDE. Паводле паведамлення арганізацыі, яно набыло моц адразу пасля прыняцця і заснавана на рэкамендацыях Міжнароднага алімпійскага камітэта.
Цяпер беларускія шахматысты зноў змогуць удзельнічаць у турнірах пад дзяржаўным сцягам і з выкарыстаннем дзяржаўнага гімна.
Абмежаванні былі ўведзеныя ў 2022 годзе, пасля пачатку поўнамаштабнай вайны Расіі супраць Украіны пры падтрымцы рэжыму Лукашэнкі. Тады FIDE забараніла беларускім і расійскім спартсменам удзельнічаць у міжнародных спаборніцтвах, а таксама праводзіць міжнародныя шахматныя турніры на тэрыторыі сваіх краін. Пазней федэрацыя змякчыла гэтыя меры і дазволіла шахматыстам выступаць у асабістых турнірах у нейтральным статусе.
Пасля новага рашэння ўсе абмежаванні ў дачыненні да беларускай шахматнай федэрацыі скасаваныя.
Каментары