Дзевяць краін Еўропы прапанавалі пазбавіць МАК і міжнародныя федэрацыі, якія аднавілі расіян, фінансавання ЕС
Ініцыятарам звароту выступіла Эстонія.

Дзевяць еўрапейскіх краін звярнуліся ў Еўрапейскую камісію з прапановай выключыць Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) і міжнародныя спартыўныя федэрацыі, якія дапусцілі расійскіх і беларускіх спартсменаў да турніраў пад сваёй эгідай, з праграм фінансавання Еўрасаюза, піша sports.ru.
Ініцыятарам звароту выступіла Эстонія. Да яе далучыліся Данія, Латвія, Літва, Нідэрланды, Польшча, Румынія, Фінляндыя і Швецыя.
У лісце, накіраваным еўракамісару спорту Глену Мікалефу, прапануецца пазбавіць доступу да фінансавання Еўрапейскага саюза Міжнародны алімпійскі камітэт, Міжнародную федэрацыю фехтавання і Міжнародную федэрацыю водных відаў спорту.
Акрамя таго, гэтыя краіны прапанавалі перагледзець удзел спартыўных арганізацый, якія дапусцілі расіян, у мерапрыемствах, звязаных з развіццём спорту ў Еўропе.
7 ліпеня Міжнародны алімпійскі камітэт аднавіў у правах Алімпійскі камітэт Расіі і скасаваў усе ранейшыя рэкамендацыі, паводле якіх расійскія спартсмены маглі ўдзельнічаць у міжнародных спаборніцтвах толькі ў нейтральным статусе. Пасля гэтага шэраг міжнародных федэрацый ужо дапусціў расійскіх спартсменаў да турніраў пад дзяржаўным сцягам і з гімнам.
Каментары