Грамадства22

Надзея і Уладзімір з Irdorath паведамілі пра нараджэнне сына

У лідараў фолк-гурта Irdorath, былых палітвязняў Надзеі і Уладзіміра Калачоў нарадзіўся сын-першынец.

Фота: facebook.com/IrdorathBY

«12 ліпеня 2026 года пад сонцам сярэдзіны лета ў гэты свет уварваўся маленькі цмок, каб зрабіць яго лепш. Знаёмцеся: Ян Ірдарат Калач», — з'явілася паведамленне на фэйсбук-старонцы гурта.

Надзею і Уладзіміра Калач затрымалі ў жніўні 2021 года праз іх удзел у пратэстах 2020 года. Падставай стала тое, што яны выступалі падчас аднаго з маршаў, граючы на дудах. У 2022 годзе Надзею і Уладзіміра прызналі вінаватымі ў арганізацыі дзеянняў, якія ўлады ацанілі як грубае парушэнне грамадскага парадку, і прысудзілі да двух гадоў пазбаўлення волі.

Пасля вызвалення вясной 2023 года муж і жонка пакінулі Беларусь і пераехалі ў Берлін, дзе працягнулі музычную дзейнасць. У апошнія гады яны актыўна выступаюць у розных краінах Еўропы.

Раней Надзея і Уладзімір расказвалі, што даўно марылі пра дзіця, але ажыццяўленню гэтага плана спачатку перашкодзіла пандэмія COVID-19, а пазней — падзеі 2020 года, затрыманне і вымушаная эміграцыя. Цяпер гэта мара нарэшце здзейснілася.

Каментары2

  • !!!
    15.07.2026
    Прыгажосць!
  • .
    15.07.2026
    Малайцы! Больш добрых беларусаў.

    А навіна (не)выпадкова пад юбілейным нумарам 400000.

Цяпер чытаюць

У Мінску адкрылі першы дыяганальны пешаходны пераход

У Мінску адкрылі першы дыяганальны пешаходны пераход

Усе навіны →
Усе навіны

Мінскі гандлёвы цэнтр хоча знайсці кіраўніка з веданнем пяці замежных моў9

У акупаваным Крыме праз праблемы з мабільнай сувяззю вяртаюцца да таксафонаў2

Рыбакі злавілі на Прыпяці сома, але не думалі, што яго могуць скрасці1

Швейцарыя памяняе свайго пасла ў Беларусі1

У Вілейскім раёне адкапалі сляды ўзброенага канфлікту сярэдзіны І тысячагоддзя

Зборная Іспаніі пасля чэмпіянату свету ўзначальвае рэйтынг ФІФА

«Ураджай шукае дом». У гомельскай кавярні задарма раздаюць кабачкі ўсім ахвотным1

Памёр легендарны англійскі футбаліст Кевін Кіган

Мяняецца праца банка даных беларусаў, якім забаронены выезд за мяжу5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску адкрылі першы дыяганальны пешаходны пераход

У Мінску адкрылі першы дыяганальны пешаходны пераход

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць